Навіны бібліятэкі. Будучыня без залежнасці

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі і раённага праекта “Дзятлава – здаровы пасёлак” прайшоў Дзень інфармацыі “Будучыня без залежнасці”. Удзельнікамі яго сталі вучні 10 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Пры дапамозе слайда-рэпартажа “Спакуса вялікая, але жыццё адно” бібліёграф пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй паходжання наркатычных сродкаў, метадамі барацьбы з імі.

Інспектар па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Арына Грыб  растлумачыла школьнікам прававыя наступствы ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў, зрабіўшы акцэнт на крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, а таксама прывяла прыклады з аператыўнай практыкі.

Які разбуральны ўплыў аказваюць псіхаактыўныя рэчывы на арганізм маладога чалавека, расказала інструктар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Наталля Юрэня. Асаблівую ўвагу надала важнасці захавання рэпрадуктыўнага здароўя, падкрэсліўшы, што здаровыя дзеці і шчаслівая сям’я немагчымыя пры ўжыванні забароненых рэчываў.

Старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк наглядна патлумачыла наступствы згубных звычак і ўручыла памятныя буклеты і лістоўкі з карыснымі парадамі.

Удзельнікам сустрэчы былі прадэманстраваны  прафілактычныя відэаматэрыялы, выстава-заклік “Каварная пастка”. Мерапрыемства завяршылася адкрытым дыялогам, у час якога навучэнцы змаглі абмеркаваць актуальныя пытанні са спецыялістамі.

Святлана МАГЕРА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии накопали более 2,4 млн тонн сахарной свеклы

По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…

4 минуты ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на праздничный концерт, посвященный Дню работников культуры

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

52 минуты ago

Следчы камітэт інфармуе. Не забудзьце дома флікер

Такі заклік жыхарам Дзятлаўшчыны адрасаваў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца: – У…

3 часа ago

Безопасность на рабочем месте – залог снижения рисков возникновения чрезвычайных ситуаций

Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям регулярно проводят профилактические мероприятия с трудовыми коллективами. Недавно такая…

4 часа ago

Па тэме з аналітыкай. Каб за зіму дачу не абнеслі

Тэма З заканчэннем агароднага сезону дачы пусцеюць Праблема Зімой дачная маёмасць прываблівае злодзеяў Слова спецыяліста…

4 часа ago

Прамая тэлефонная лінія

13 кастрычніка з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

4 часа ago