Навінкі з газетнай паласы. Станьце суаўтарамі

Кожная падпісная кампанія для раёнкі – своеасаблівы экзамен на якасць інфармацыйнага прадукта, які газета прапануе сваім чытачам.

І кожны раз творчыя работнікі нашага выдання задумваюцца, як зрабіць “Перамогу” яшчэ больш цікавай для жыхароў Дзятлаўшчыны.

Ужо сёння на старонках раёнкі ёсць артыкулы, разлічаныя на чытачоў розных узростаў і прафесій. Наша газета імкнецца не проста расказваць дзятлаўчанам навіны, але абавязкова ўзгадваць аб тых земляках, якія былі ў цэнтры падзей, сваёй нястомнай працай і творчасцю стваралі наш дабрабыт – расцілі хлеб, будавалі дамы, добраўпарадкавалі населеныя пункты, выпускалі прамысловую і харчовую прадукцыю, вучылі, лячылі, дарылі нам свята і добры настрой. Гэта нашы родныя, сябры, знаёмыя, гэта “героі кожнага нашага дня”. Іх справы і старанні не павінны быць забыты нават праз многія гады. Таму калектыў рэдакцыі трымае руку на пульсе падзей, знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, спрабуе здзіўляць, інтрыгаваць сваіх падпісчыкаў, заклікаць да супрацоўніцтва (і такія ў нас ужо ёсць). Раскрываць усе творчыя сакрэты мы пакуль не будзем, але раскажам пра два новых праекта.

Газета “Перамога” разам з краязнаўцам Міхаілам Лук’янчыкам у сваім наступным нумары запускае праект – “Землякі”. Мы будзем расказваць пра жыццёвы шлях жыхароў Дзятлаўшчыны, якія зрабілі свой унёсак у развіццё раёна. І гэта будуць успаміны і выказванні землякоў, якіх мы добра ведаем, многія з якіх станоўча паўплывалі на лёс сучаснікаў.

Яшчэ адзін праект раёнкі “Хто мы, новае пакаленне?”, які таксама хутка з’явіцца на газетнай паласе, раскажа аб моладзі Дзятлаўшчыны. Якая яна? Чым цікавіцца? Што чытае? Як адпачывае? Аб чым марыць? Дзе вучыцца? Як працуе? Да чаго імкнецца? – на гэтыя і многія іншыя пытанні пастараюцца адказаць журналісты нашага выдання і пазаштатныя аўтары “Перамогі”.

Гэтыя навінкі мы сёння прапануем падпісчыкам нашай газеты. Аднак рэдакцыя і сама чакае цікавых ідэяў і прапановаў ад тых, хто сябруе з “Перамогай”. Пішыце нам на адрас: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21. Дзяліцеся сваімі навінамі, назіраннямі, цікавымі фактамі з жыцця, прапануйце новыя тэмы, задавайце пытанні, прыходзьце на Дні падпісчыка, дзяліцеся меркаваннямі аб надрукаваным у газеце. Чакаем вашых водгукаў.

З павагай калектыў рэдакцыі газеты “Перамога”  

administrator

Recent Posts

Маршруткі і таксі на асаблівым кантролі

З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…

5 минут ago

Чалавек і яго справа. Выбар сапраўдных мужчын

Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…

26 минут ago

“Лідар-платформа: БРПА_БРСМ”: эстафета пакаленняў на Дзятлаўшчыне

У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…

46 минут ago

День народного единства. Афиша

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

1 час ago

Актуальны каментарый. Андрэй Жамойда: “Бесперапынная ніць народнага адзінства”

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда падзяліўся…

1 час ago

“Перамога” запрашае на дзень падпісчыка

17 верасня з 10 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін у зале аддзялення…

2 часа ago