Навагодняя рэальнасць для кемлівай моладзі

28 снежня ў рамках акцыі “Нашы дзеці” ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава прайшло дабрачыннае свята для адораных навучэнцаў з удзелам кіраўніцтва раёна.

На адной пляцоўцы яно сабрала пераможцаў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсаў, прызёраў алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, якія актыўна ўключаліся ў мерапрыемствы Года народнага адзінства і ажыццявілі шмат добрых спраў.

Падтрымаць іх і матываваць на новыя дасягненні прыйшлі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, галоўны спецыяліст аддзела Алена Гарановіч.

Для святочнай урачыстасці адораная моладзь выбрала наватарскі фармат – TikTok-квэст “Прамы эфір з Дзедам Марозам”.

Аднак перш чым пагрузіцца ў навагоднюю рэальнасць, маладыя геніі прынялі віншаванні ад кіраўніка раёна.

– Вучоба для вас – асноўная справа, – падкрэсліў Андрэй Садоўскі. – І ў ёй вы дабіліся высокіх вынікаў. Напрыклад, навучэнец Новаяльнянскай сярэдняй школы Аляксандр Баковіч стаў уладальнікам абласной прэміі імя Аляксандра Дубко, таксама разам з сябрам па навучальнай установе Паўлам Аблажэем ён стаў пераможцам рэспубліканскага моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі”. Стабальнікамі на цэнтралізаваным тэсціраванні сёлета былі Таццяна Горбач, выпускніца гімназіі № 1, і Артур Анапрыенка, выпускнік сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Выніковымі на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі Паліна Журская з сярэдняй школы № 3, Данііл Шуляк  з гімназіі № 1, Вадзім Васюкевіч з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. Прызёркай абласных, рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў, кандыдаткай на ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па фізкультуры і здароўі – гімназістка Вольга Радомская. Больш за 300 навучэнцаў Дзятлаўшчыны з’яўляюцца пераможцамі міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсаў. Сярод іх самых значных узнагарод – дыпломы Міністэрства адукацыі рэспубліканскага агляду-конкурсу “Прывітанне, свет!” навучэнцаў раённага цэнтра дадатковай адукацыі Данііла Гародкі і сярэдняй школы № 3 Аляксандра Целехаўца; перамогі ў рэспубліканскім конкурсе “ПАТРЫЁТ.by” – навучэнца сярэдняй школы № 3  Данііла Івашэвіча, у рэспубліканскім аглядзе інавацыйнай і тэхнічнай творчасці – навучэнцаў раённага цэнтра дадатковай адукацыі Данііла Пігульскага і Яраслава Мудрага. Хачу і надалей пажадаць вам не баяцца цяжкасцяў, якія робяць нас мацнейшымі, будзьце шчаслівымі, дасягайце пастаўленых мэтаў, любіце сваіх бацькоў, настаўнікаў, малую радзіму, – зазначыў Андрэй Уладзіміравіч.

Праграму свята прадоўжылі цікавыя навагоднія іспыты для тых, хто ўмее знаходзіць нестандартныя рашэнні – танцавальныя флэш-мобы, мемы, міні-апытанні, відэавіктарыны і нават новы спосаб барацьбы з пандэміяй – конкурс “Забань карону”.

Навагодні вальс для сяброў станцавала пара-ўдзельніца абласнога свята “Бліскучы баль” Паліна Дзедава і Данііл Гародка.

Песні, жарты, добры настрой, у рэшце рэшт, прывабілі ў студыю Дзеда Мароза і Снягурачку. Навагоднія героі таксама “ўпісаліся ў фармат” урачыстасці і прапанавалі кемлівым навучэнцам запаліць агеньчыкі на ёлцы з хайпам, у стылі TikTok.

Затым надышоў самы прыемны і чароўны час – уручэнне салодкіх падарункаў ад раённага выканаўчага камітэта.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

22 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago