Навагоднія сюрпрызы чароўнага снежня

За тры гадзіны да новага года дзятлаўчане прыйшлі на плошчу 17 Верасня ў райцэнтры, каб разам развітацца з адыходзячым годам і сустрэць новы на раённым свяце “Навагоднія сюрпрызы чароўнага снежня”.

Артысты Цэнтра культуры і народнай творчасці падрыхтавалі жартоўную праграму “Баба Яга не супраць”, чым павесялілі гледачоў і яшчэ больш узнялі ім святочны настрой. Тры сяброўкі Бабкі Ёжкі вырашылі пасварыць Дзеда Мароза са Снягуркай, ды толькі ім гэта, як і чакалася, зрабіць не ўдалося – атрымалася сапраўдная навагодняя казка, а ўсе казкі, як вядома, маюць добры канец.

На ўрачыстасці агучылі вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый прадпрыемстваў, установаў, арганізацый раёна і прыватных падворкаў і ўручылі грашовыя падарункі пераможцам і прызёрам.

У намінацыі на “Лепшае навагодняе афармленне ўстановаў адукацыі” грашовым прызам за І месца адзначана сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, за ІІ – сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава, за ІІІ – Новаяльнянскі дзіцячы сад.

Пераможца намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне сельскагаспадарчай арганізацыі” – КСУП “Хвінявічы”, на ІІ пазіцыі – ААТ “Граніт-Агра”, на ІІІ – КСУП “Жукоўшчына”.

Галоўным прызам за “Лепшае навагодняе афармленне арганізацыі сацыяльнай сферы” ўзнагароджаны кінатэатр “Спадарожнік”, грашовыя прызы за ІІ месца дастаўся Дзятлаўскаму раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці, за ІІІ – Дзятлаўскаму раённаму цэнтру па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый.

У намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне прадпрыемства прамысловай сферы” лідарам стала ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, на ІІ пазіцыі – ТАА “Ізакам”, на ІІІ – ААТ “Дварэцкі льнозавод”.

“Лепшае навагодняе афармленне сярод прадпрыемстваў транспарту і сувязі, будаўнічых і абслугоўваючых арганізацый, банкаў і ўстановаў” аказалася ў КУП “Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”, прыз за ІІ месца дастаўся Дзятлаўскаму РУП ЖКГ, за ІІІ – Дзятлаўскаму раёну газазабеспячэння.

Сярод жыхароў райцэнтра найбольш арыгінальным і творчым пры афармленні свайго падворка быў Ігар Сільчук з аграгарадка Войневічы, грашовы прыз за ІІ месца дастаўся Віктару Удоту з Дзятлава, за ІІІ – Івану Кавальчуку таксама з райцэнтра.

На гэтым цуд не скончыўся: атрымаць прызы “па білеціках” заклікалі ўдзельнікаў бяспройгрышнай латарэі. Галоўны навагодні латарэйны падарунак – кававарка – дастаўся дзятлаўчанцы Ганне Якшук.

Цудоўнымі песнямі і выдатным настроем з землякамі дзяліліся артысты раёна. Разам з імі гараджане і госці райцэнтра ўзгадалі добра знаёмыя і любімыя песні, ад душы патанцавалі.

А пасля апоўначы каля галоўнай ёлкі раёна прадоўжыліся конкурсы, розыгрышы, віншаванні, танцавальная праграма і чаканае многімі лазернае шоу.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Ликвидация последствий непогоды в Гродно и помощь аграриям на уборочной. Александр Лукашенко заслушал доклад Вадима Синявского

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…

3 часа ago

Ход уборочной, сев озимых и строительство профилакториев. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

3 часа ago

Минск стал самым популярным зарубежным городом у российских туристов, еще три белорусских в топ-10

Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

4 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…

4 часа ago

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

5 часов ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

5 часов ago