Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з надыходзячым Новым годам!
У 2024 годзе было шмат па-сапраўднаму яркіх, запамінальных падзей, значных праектаў, якія сталі магчымымі дзякуючы сумеснай упартай працы.
Знакавым для нас стала ўзнагароджанне горада Дзятлава па ўказе Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ганаровым знакам-вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” ў год важнай юбілейнай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рэспубліканскім рэйтынгу мы ўвайшлі ў дзясятку лепшых раёнаў Беларусі па ўстойлівым развіцці. Агульнымі намаганнямі, эфектыўнай працай калектываў арганізацый і зацікаўленасцю кожнага ў агульным выніку забяспечана стабільнае сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.
Дынамічна развіваецца прамысловасць. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі прамысловымі прадпрыемствамі склаў 105,8 % да ўзроўню 2023 года, экспарт тавараў – 119,5 % да 2023 года. Тэмп росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы па раёне склаў 121,6 % да 2023 года.
Небывалыя вынікі сёлета паказалі нашы аграрыі. Значныя поспехі дасягнуты ў галіне раслінаводства – рэкордны валавы збор збожжавых культур з кукурузай і рапсам. Сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў бягучым годзе праведзена зладжаная работа па нарыхтоўцы кармоў з траў і вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Па выніках 2024 года работнікамі жывёлагадоўчай галіны забяспечаны рост вытворчасці малака, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы.
Рэалізуюцца праекты па будаўніцтве сельскагаспадарчых аб’ектаў – у пачатку 2024 года ўведзены ў эксплуатацыю малочнатаварны комплекс з даільна-малочным блокам на 777 галоў кароў у сельскагаспадарчым філіяле “АграМілк” Рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”, заканчваецца будаўніцтва малочнатаварнага комплексу ААТ “Молочный Мир” у ААТ “Дварэц-Агра”. Машынна-трактарны парк сельскагаспадарчых арганізацый абнаўляецца новай высокапрадукцыйнай збожжа- і кормаўборачнай тэхнікай.
За 2024 год у раёне праведзена значная работа па комплексным добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Выкананы работы па рамонце вуліц аграгарадка Круцілавічы, гарпасёлка Наваельня, горада Дзятлава. Праведзена добраўпарадкаванне зямель агульнага карыстання з выкананнем пешаходных дарожак і аўтамабільных парковак паміж вуліцамі Леніна і Шашэйнай у гарпасёлку Наваельня, тратуараў у вытворчай зоне па вуліцы Навагрудскай, рамонт моста праз раку Дзятлаўку кругавога руху ў горадзе Дзятлаве. Праведзены бягучы рамонт прыдамавых тэрыторый жылых дамоў па вуліцах Кірава, Навагрудскай у Дзятлаве.
Не засталіся без увагі і аб’екты інжынернай інфраструктуры, праведзены работы па замене сетак водазабеспячэння па вуліцы Леніна ў райцэнтры.
Па выніках года чакаецца ўвод у эксплуатацыю 5600 квадратных метраў жылля, у тым ліку індывідуальных дамоў, шматкватэрных у Дзятлаве і гарадскім пасёлку Казлоўшчына.
Вядуцца работы па капітальным рамонце жыллёвага фонду Дзятлаўскага раёна. Для паляпшэння якасці пітной вады для насельніцтва завяршаюцца будаўніча-мантажныя работы на станцыі абезжалезвання ў вёсцы Сачыўляны.
Надаецца ўвага рамонту аб’ектаў сацыяльнай і культурнай сферы.
У 2024 годзе вялікі аб’ём работ выкананы пры капітальным рамонце даху будынка ўстановы адукацыі “Новаяльнянская сярэдняя школа імя А. А. Шаўчук”, працягваюцца работы па рамонце даху будынка ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча”.
Праведзены бягучы рамонт харчблока ДУА “Яслі-сад № 2 горада Дзятлава”, запушчаны харчблок ДУА “Яслі-сад № 1 горада Дзятлава”.
У 2024 годзе пачаты работы па рэканструкцыі будынка паліклінікі Новаяльнянскай гарадской бальніцы, будынка лазнева-аздараўленчага комплексу пад фізкультурна-аздараўленчы комплекс у горадзе Дзятлаве.
Значныя поспехі дасягнуты і ў сістэме адукацыі.
Са сваімі праектамі ў вучобе, навукова-даследчай рабоце, творчасці, спорце, валанцёрскім руху нашы школьнікі годна прадстаўлялі раён на міжнародных, рэспубліканскіх і абласных мерапрыемствах, папоўніўшы прызавымі месцамі і ўзнагародамі скарбонку раёна.
У 2024 годзе навучэнцы атрымалі чатыры 100-бальныя вынікі па іспытах ЦЭ і ЦТ. Па выніках трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Матэматыка” заваяваны дыплом 3 ступені, дыпломы 3 ступені – у рэспубліканскім чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў малых населеных пунктаў “Свая гульня” і ў рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Акцябрацкі КВІЗ”, дыплом 2 ступені – у рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі), дыплом 2 ступені – у рэспубліканскім конкурсе сацыяльных моладзевых праектаў “Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць, сямейныя каштоўнасці”. Заваяваны дыплом 1 ступені абласнога этапу конкурсу “Энергамарафон-2023” з прысуджэннем гранта ў памеры 25 000 беларускіх рублёў і спецпрыз журы заключнага этапу конкурсу “Энергамарафон-2023” з прысуджэннем гранта ў памеры 60 000 беларускіх рублёў.
У рамках рэалізацыі міжнароднага праекта “Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс” каманда ДУА “Новаяльнянская сярэдняя школа імя А. А. Шаўчук” прыняла ўдзел у другім форуме Саюзнай дзяржавы, які праходзіў у Калінінградзе.
Педагагічныя работнікі раёна другі год запар паспяхова ўтрымліваюць лідзіруючыя пазіцыі ў абласным конкурсе метадычных распрацовак педагогаў дашкольнай адукацыі, з’яўляюцца пераможцамі абласнога конкурсу з міжнародным удзелам “IT-майстар”, вынікова выступілі ў Міжнародным фестывалі педагагічных ідэй “Прызванне – педагог”.
Насычаным і цікавым было культурнае і спартыўнае жыццё раёна ў адыходзячым годзе. Юныя хакеісты каманды “Алмаз” Дзятлава ў скарбонку шасцікратнага пераможцы рэспубліканскага этапу спаборніцтваў “Залатая шайба” дадалі званне прызёра вобласці, раённая каманда па футболе ўвайшла ў пяцёрку наймацнейшых каманд Гродзеншчыны ў рамках чэмпіянату Рэспублікі Беларусь 2 ліга.
Для сферы турызму паспяховым быў удзел у выставе “Адпачынак-2024”: заключаны пагадненні са Смаленскім і Курганскім цэнтрамі развіцця турызму. Раённы ТІЦ заключыў дагавор з Уладзімірскім турцэнтрам. Дзятлаўшчыну наведваюць групы расійскага тураператара “Пілігрым Трэвел”.
Будучыня раёна залежыць ад намаганняў кожнага жыхара, ад яго ініцыятывы, эфектыўнай работы, ад зацікаўленасці ў агульнай справе, ад імкненняў атрымаць поспех у працы і вучобе, ад добрых пачынанняў, карысных спраў і здзяйсненняў. Перакананы, што разам мы зможам рэалізаваць усё задуманае.
Дарагія сябры!
Прыміце словы шчырай падзякі за вашу добрасумленную працу, за дасягнутыя вынікі, за імкненне да адзінай мэты – дабрабыту і працвітання Дзятлаўскага раёна і нашай краіны.
Няхай наступны год стане для вас годам стварэння, увасаблення ўсіх задум і памкненняў. Няхай ён шчодра адорыць вас і вашых блізкіх здароўем, любоўю і шчасцем! Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены радасцю і душэўным цяплом!
Дабрабыту, стабільнасці і працвітання вам у новым годзе!
З Новым годам, дарагія дзятлаўчане!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga