У Дзятлаўскую дзіцячую школу мастацтваў Сяргей Анатольевіч Лішык прыйшоў працаваць у 1994 годзе. Ён — былы выпускнік гэтай навучальнай установы. Вучыўся ў класе акардэона пад кіраўніцтвам Ларысы Мікалаеўны Брагінай. З 2010 года з’яўляецца дырэктарам школы мастацтваў. Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў яго сучаснай гісторыяй навучальнай установы.
— Сяргей Анатольевіч, якая сёння Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў?
— Цяпер яна дадаткова мае філіял у Гезгалах і тры аддзяленні — у Хвінявічах, Жукоўшчыне, Вензаўцы. Заняткі ў аддзяленнях праводзяцца тры разы на тыдзень. Яны праходзяць у агульнаадукацыйных школах. Карыстаючыся момантам, хачу падзякаваць дырэктарам гэтых навучальных установаў за разуменне і падтрымку, прадастаўленне класаў для заняткаў.
Вучацца ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў 294 хлопчыкі і дзяўчынкі, якія займаюцца па 9 музычных спецыяльнасцях, а таксама мастацкім аддзяленні.
— Вам добра працуецца з калегамі?
— Калектыў выдатны, творчы. Сёння ў нас працуюць 35 настаўнікаў. Многія з іх маюць багаты вопыт работы — больш за 30 гадоў педагагічнага стажу. Гэта датычыцца Святланы Уладзіміраўны і Дзмітрыя Іванавіча Мазыркаў, Аксаны Васільеўны Шэінай, Ірыны Пятроўны Сідорчык, Таццяны Віктараўны Шостка, Валянціны Пятроўны Шумскай. Вопыт сваіх старэйшых калегаў пераймае і маладое пакаленне настаўнікаў.
Увогуле, калектыў школы зладжаны, нацэлены на высокія вынікі. Навучэнцы школы пастаянна паказваюць сваё майстэрства на конкурсах рознага ўзроўню — як рэгіянальных, так і абласных, рэспубліканскіх, міжнародных. Сярод нашых навучэнцаў ёсць шэсць стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Гэта Караліна Орсік, Сяргей Бадалаў, Юлія Пранюк, Аляксандра Шатненка, Дар’я Волкава, Вольга Лішык.
— Сяргей Анатольевіч, на ваш погляд, што дае навучанне у школе мастацтваў тым, хто яго выбірае?
— Шэраг перавагаў. Музычная або мастацкая адукацыя — гэта шлях да ўсебаковага развіцця дзіцяці. У яго развіваецца слых, павышаецца культурны ўзровень, пашыраецца кругагляд. Навучанне ў школе мастацтваў дае магчымасць карысна бавіць вольны час, далучае да свету прыгожага. Акрамя гэтага, дзеці вучацца выступаць на сцэне, а для таго, каб гэта зрабіць, патрэбна быць максімальна сканцэнтраваным.
— Сяргей Анатольевіч, чаго пажадаеце калектыву і навучэнцам з нагоды пяцідзесяцігоддзя школы мастацтваў?
— Перш за ўсё — здароўя, творчых поспехаў, сямейнага дабрабыту, душэўнай цеплыні. Настаўнікам школы — таленавітых вучняў. А вучням — цярпення, новых дасягненняў.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Н. АВЯРЧУК
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…