Categories: Падзеі

Нацбанк: нестабільнасць на валютным рынку абумоўлена фундаментальнымі падставамі і спекуляцыйнымі фактарамі

Нестабільнасць на валютным рынку абумоўлена як фундаментальнымі падставамі, так і спекуляцыйнымі фактарамі. Аб гэтым заявіў сёння ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Калечыц.

«Тое, што мы сёння назіраем, — гэта даволі гібкая рэакцыя нашага фінансавага рынку, фінансавай сістэмы на ўзросшую валацільнасць сусветных фінансавых рынкаў, сусветнай эканомікі. Гэтыя працэсы маюць як фундаментальныя падставы, так і з’яўляюцца вынікам дзеяння нейкіх кан’юнктурных і, калі хочаце, спекуляцыйных фактараў», — адзначыў Сяргей Калечыц.

Паводле яго слоў, да фундаментальных фактараў можна аднесці даволі працягла дзеючыя трэнды, напрыклад, зніжэнне цэн на нафту. Да іх дадаюцца кароткатэрміновыя, у тым ліку змяненні курсаў, якія назіраюцца ў асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. «Праз узаемасувязі фінансавага рынку, праз каналы эканомікі, знешняга гандлю, канкурэнтаздольнасці ўсё гэта аказвае ўплыў на нашу эканоміку, паколькі яна даволі ў значнай ступені інтэгравана ў сусветныя працэсы. І гэта перш за ўсё ўплывае на найбольш схільны да аператыўных змяненняў сегмент фінансавага рынку — валютны», — растлумачыў Сяргей Калечыц.

У сваю чаргу член праўлення, начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц расказаў, што тыя рэзкія змяненні цэн на нафту, якія апошнім часам адбываюцца, істотна выбіваюцца з тэндэнцыі, што мела месца раней на сусветных фінансавых і таварных рынках. «Шасцігадовы мінімум па цане на нафту быў пяройдзены літаральна ў апошнія дні. Мы бачым, што цана на нафту складае каля $43 за барэль. Хоць сёння пачаўся некаторы адскок. Устойліва гэта ці не, пакажа час», — адзначыў ён.

Нацыянальны банк адсочвае меркаванні экспертаў адносна сітуацыі з цэнамі на нафту. «Ёсць палярныя пункты гледжання, але, калі ўсярэднена, то можна зрабіць выснову, што цана будзе знаходзіцца ў дыяпазоне $50-60 за барэль. Аператыўнасць выхаду на гэту траекторыю абмяркоўваемая, дыскутуемая. Эксперты не прагназуюць адыход ніжэйшы за $40 за барэль», — сказаў Дзмітрый Калечыц.

Ён адзначыў, што ўплыў на сітуацыю аказваюць рухі на біржавых рынках. Апошнія дні прадаўжаецца зніжэнне ключавога індэкса Шанхайскай фондавай біржы. Яно закранула рух і па іншых біржавых рынках. Усё гэта аказвае ўплыў на валацільнасць эканамічных працэсаў у цэлым і абменных курсаў валют.

Ключавым фактарам, які ўплывае на эканоміку Беларусі, Дзмітрый Калечыц назваў зніжэнне курса расійскага рубля да асноўных сусветных валют, што зноў жа звязана з цаной на нафту.

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago