Наталля Жых: “У іншай прафесіі сябе не ўяўляла”

Няма на свеце справы больш важнай, чым дапамагаць людзям, вяртаць ім здароўе, ратаваць жыцці, а таму прафесійнае свята медыцынскіх работнікаў – цудоўная нагода сказаць добрыя словы спецыялістам у белых халатах і больш даведацца аб прадстаўніках гэтай прафесіі.

Пра медыцынскія будні на гэты раз пагутарылі з доктарам агульнай практыкі раённай паліклінікі Наталляй Жых.

– Наталля Іванаўна, як вы прыйшлі ў прафесію і колькі складае стаж?

– Мяркую, у маім выпадку можна казаць пра сямейную дынастыю медыкаў. Яе пачыналі бацькі Іван Іванавіч і Зінаіда Фамінічна Венскія. Тата быў хірургам, матуля – тэрапеўтам. Зразумела, што мы са старэйшай сястрой Інэсай у іншай прафесіі сябе не ўяўлялі. Менавіта асабісты прыклад бацькоў зарадзіў у нас прафесійнае мысленне і лад жыцця, падштурхнуў да лёсавызначальнага выбару. Практыкую я ўжо больш за 20 гадоў, пераважную частку з іх працую на Дзятлаўшчыне, сястра ж – у Расійскай Федэрацыі.

– На якіх участках за гэты перыяд давялося пабываць?

– Пачынала на Магілёўшчыне ў гарпасёлку Круглае, затым некаторы час працавала ў Бабруйску, аднак мяне заўсёды цягнула “да каранёў”, на родную Дзятлаўшчыну. Спачатку была тэрапеўтам, у 2001 годзе стала ўчастковым доктарам, у 2019-ым прайшла перакваліфікацыю на доктара агульнай практыкі. У адрозненне ад участковага тэрапеўта такі спецыяліст валодае шырэйшай кампетэнцыяй пры аказанні лячэбнай і прафілактычнай дапамогі насельніцтву і, акрамя тэрапеўтычных захворванняў, арыентуецца ў ЛОР-паталогіях, неўралагічных хваробах, афтальмалогіі.

– За што любіце медыцынскую прафесію?

– Упэўнена, што яна самая гуманная з усіх магчымых, хаця на медыках ляжыць вельмі вялікая адказнасць і псіхаэмацыянальныя нагрузкі. Яшчэ мне падабаецца працаваць у камандзе. У нас сфарміраваны брыгады, куды разам з доктарам агульнай практыкі ўваходзяць памочнік доктара (у мяне гэта Яна Пякарская) і медыцынская сястра (Вераніка Верамейка). Участак, на якім мы працуем, – цэнтр горада Дзятлава, 1478 чалавек. Памочнік доктара наведвае пацыентаў дома, ажыццяўляе падворныя абходы, прыёмы хранічных хворых, у якіх лячэнне адладжана. Медсястра прысутнічае на прыёме, вядзе дакументацыю і стацыянары на даму, выконвае прадпісанні. Доктар агульнай практыкі арганізуе і курыруе работу сваёй каманды, аказвае своечасовую тэрапеўтычную дапамогу насельніцтву ўчастка ў паліклініцы і дома, займаецца пытаннямі прафілактыкі. У сувязі з чым хачу заклікаць дзятлаўчан не быць абыякавымі да свайго здароўя і своечасова праходзіць дыспансерызацыю.

– А з чым часцей звяртаюцца да вас людзі?

– Пераважаюць хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы: артэрыяльныя гіпертэнзіі, ішэмічныя хваробы сэрца, затым ідуць захворванні, звязаныя з апорна-рухальным апаратам – астэаартрозы, астэахандрозы.

– Што самае важнае ў вашай прафесіі?

– Здароўе людзей. Нашы мэты і задачы – ранняе выяўленне фактараў рызыкі і прафілактыка захворванняў, правядзенне мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця, падбор і карэкцыя лячэння хранічных захворванняў.

– А самае складанае?

– Складана, што нашы людзі вельмі заняты сваімі праблемамі, працуюць, у іх няма часу хадзіць у паліклініку, а самыя цяжкія сітуацыі ў медыцыне ўзнікаюць якраз тады, калі ўпушчаны час і хвораму немагчыма  або цяжка дапамагчы.

– Як лічыце, ці дазволена доктару мець шкодныя звычкі?

– Найлепш, калі медыкі паказваюць іншым прыклад здаровых паводзінаў. Галоўнае ў гэтым сэнсе – барацьба з курэннем і алкагалізмам, а таксама з праблемамі сучаснага грамадства – гіпадынаміяй і інтэрнэт-залежнасцю. Не варта забываць пра збалансаванае рацыянальнае харчаванне, аднак ад жыцця трэба атрымліваць задавальненне, таму ў разумных межах павінны быць шакалад, зефір і іншыя ласункі.

– Ці ёсць у вас мара?

– Самая вялікая – каб ніколі не было вайны.

– Чаго пажадаеце калегам?    

– Я жадаю ім міру, здароўя, поспехаў у нялёгкай працы, асабістага шчасця і дабрабыту.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

11 часов ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

11 часов ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

12 часов ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

12 часов ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

12 часов ago

Уражаннямі пра свята дзеляцца ўдзельнікі дзятлаўскай дэлегацыі

Сяргей Гайдук, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання…

12 часов ago