Выстава пад такой назвай пачала працаваць у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Доўжыцца яна будзе месяц.
Матэрыялы, размешчаныя на выставе, распавядаюць аб жыцці і дзейнасці знакамітых ураджэнцаў Дзятлаўшчыны, а таксама тых людзей, лёс якіх звязаны з нашым рэгіёнам. Сярод экспанатаў выставы — партрэты, фотаздымкі, навуковыя работы, узнагароды.
Распачынаецца экспазіцыя з матэрыялаў, якія распавядаюць аб жыцці і творчасці Вікенція Дмахоўскага — мастака, дэкаратара, ураджэнца вёскі Нагародавічы. Сёлета спаўняецца 210 гадоў з дня яго нараджэння.
На выставе размешчаны ілюстрацыі жывапісных работ В. Дмахоўскага, сярод якіх шмат рамантычных пейзажаў.
Увогуле, матэрыялы выставы расказваюць аб шэрагу цікавых постацяў Дзятлаўшчыны. У гэтым спісе — Ігнат Дварчанін, Сяргей Хмара, Вячаслаў Чамярыцкі, Аляксандр Лакотка, Вадзім Лакіза, Пётр Багаслаўчык, Сяргей Сямашка, Марына Русіна, Вольга Сячко — аўтар шматлікіх падручнікаў і дапаможнікаў па хіміі для агульнаадукацыйных школ, Пётр Путро — ганаровы эколаг Рэспублікі Беларусь.
Выстава будзе цікавая як дарослым, так і дзецям. А ў далейшым, як патлумачылі работнікі музея, ёсць задумка зрабіць выставу «Нашы землякі — юбіляры» традыцыйнай, праводзіць яе штогод.
У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі з’явілася новая сувенірная прадукцыя з выявамі краявідаў Дзятлаўшчыны. Тут і дэкаратыўныя керамічныя пано, кубкі, бірулькі для ключоў, магніты. Такія рэчы стануць прыемным падарункам для гасцей раёна,напамінам аб знаёмстве з Дзятлаўшчынай.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…