Сёння, у Дзень Перамогі, па Дзятлаве прайшоў марш памяці, прымеркаваны да вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзельнікі маршу трымалі ў руках фотапартрэты сваіх родных – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час. Калона стартавала ад Цэнтра культуры і народнай творчасці і прайшла да плошчы 17 Верасня, дзе ўдзельнікаў шэсця віталі госці свята.

Шэсце падтрымалі дзятлаўчане рознага ўзросту, выказваючы сваю падзяку героям вайны за мірнае неба.

Марш памяці арганізаваў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” у рамках моладзевай акцыі “Беларусь памятае”.

Наталля АВЯРЧУК
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Мой дом – моя безопасная крепость!
Стали известны результаты ЦТ от 26 и 29 мая
Дзякуй тым, хто дорыць жыццё
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации