Наша пляцоўка – “чэмпіёнка”!

Пры падтрымцы Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” прайшоў першы рэспубліканскі пілотны праект “Бітва пляцовак”.

Каб патрапіць у лік пляцовак-удзельніц, усім жадаючым неабходна было прадаставіць план правядзення мерапрыемстваў на пазначаны перыяд часу. З кожнай вобласці выбіралася толькі адна. Так, Гродзеншчыну дастойна прадставіла Дзятлаўская пляцоўка, размешчаная на базе стадыёна “Колас”. Менавіта яна стала лепшай у краіне па ключавых паказчыках эфектыўнасці.

Таксама ў рэспубліканскім пілотным праекце прынялі ўдзел міні-футбольныя пляцоўкі са штучным пакрыццём з Мінска, Лепеля (Віцебская вобласць), Мар’інай Горкі (Мінская вобласць), Клімавічаў (Магілёўская вобласць), Рэчыцы (Гомельская вобласць) і Івацэвічаў (Брэсцкая вобласць).

За кожным спартыўным аб’ектам быў замацаваны гулец нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе, які натхняў удзельнікаў розных спаборніцтваў на перамогу і “трымаў кулачкі” за сваю пляцоўку. У Дзятлаве гэта быў Уладзіслаў Клімовіч.

Варта адзначыць, што значны ўклад у “вікторыю” з вялікім адрывам ад пляцовак-саперніц унёс прадстаўнік раённай федэрацыі футбола Уладзімір Ганчар. Дзякуючы свайму невычэрпнаму энтузіязму і жаданню папулярызаваць масавы футбол на Дзятлаўшчыне, ён стаў пераможцам рэспубліканскага пілотнага сезона.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота прадстаўніка раённай федэрацыі футбола Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

9 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

11 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

11 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago