Народжаныя, каб перамагаць

28 лістапада ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшла сустрэча, прымеркаваная да Дня інвалідаў.

Яна сабрала ў адной зале людзей розных узростаў – наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык”, выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, удзельнікаў раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”.

Нягледзячы на значныя перашкоды, гэтыя людзі даказалі грамадству і, перш за ўсё, самім сабе, што яны ў сілах пераадолець многае. Сапраўдную павагу выклікае іх актыўная жыццёвая пазіцыя, удзел у грамадскім жыцці раёна, уменне праявіць сябе ў творчасці, спорце і іншых сферах жыцця. Часта інваліды Дзятлаўшчыны, імкнучыся даказаць сваю паспяховасць, дамагаюцца большага, чым звычайныя людзі. Узгадаем, напрыклад, сёлетні іх удзел у “Славянскім базары” ў Віцебску і заслужаныя дыпломы за гэты фестываль.

Са словамі падтрымкі і лепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуліся загадчыца аддзялення “Праменьчык” Алена Калюцік, старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Святлана Крэйдзіч, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Гады плённага супрацоўніцтва звязваюць гэтых спецыялістаў з асаблівымі людзьмі нашага раёна, яны імкнуцца зрабіць жыццё інвалідаў больш яркім, багатым на падзеі, цікавыя сустрэчы і знаёмствы. І на гэты раз з іх вуснаў прагучала шмат шчырых пажаданняў: здароўя, душэўных сілаў, жыццёвай мудрасці, вялікага цярпення, простага чалавечага шчасця, падтрымкі родных і блізкіх, натхнення на новыя карысныя справы і дасягненні.

– Дзень інвалідаў – не нагода сумаваць і засмучацца, тым больш, што ўсе вы моцныя духам людзі, – з такімі словамі да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуліся артысты Наваельнянскага дома культуры Галіна Сушко, Наталля Нагорная, Аляксандр Саалятэ, Таццяна Загорцава. Яны прапанавалі здзейсніць цікавае падарожжа ў мінулае і запрасілі ўсіх на рэтравечарынку. Удзельнікам мерапрыемства давялося адгадваць назвы савецкіх кінастужак па крылатых выразах кінагерояў і тэкстах песень, таксама яны паўдзельнічалі ў конкурсе “Адгадай мелодыю” і розыгрышы скарбаў мадам Петуховай. Больш за ўсё музычных твораў і кінастужак удалося адгадаць Алегу Беляку, таму яго запрасілі на сцэну выканаць сваю песню “Валя-Валянцінка”. Алег не разгубіўся, пасля выступлення пажадаў сябрам моцнага здароўя і нагадаў: “Мы народжаныя, каб перамагаць”.

Сапраўды, кожны дзень прыносіць асаблівым людзям маленькія і вялікія перамогі, у тым ліку над сабой і над сваёй хваробай. Цяжкасці не перашкаджаюць ім быць аптымістамі, усміхацца і зараджаць станоўчай энергіяй тых, хто знаходзіцца побач.

І надалей быць актыўнымі і заставацца сябрамі, падтрымліваць адзін аднаго, верыць у лепшае ўдзельнікам сустрэчы пажадала старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІ” Валянціна Саламевіч, яна ж нагадала, што прыйшоў прыемны момант уручэння падарункаў, а таксама запрасіла асаблівых людзей сустрэцца за кубачкам чаю. Салодкія пачастункі да чаю падрыхтавалі наведвальнікі “Праменьчыка” і ўдзельнікі клуба “Нам гады не бяда”.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

24 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago