Маленькае падарожжа наведвальніц клуба “Нам гады не бяда” ў Навагрудскі раён.

Лета – добрая пара для новых адкрыццяў, уражанняў і цікавых прыгодаў. Так лічаць не толькі дзеці, у якіх канікулы, але і дарослыя, якія ўжо на заслужаным адпачынку. Прыклад гэтаму – клуб “Нам гады не бяда” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Наведвальніцы клуба адправіліся ў Навагрудак у невялікае падарожжа і там папалі ў музей яўрэйскага супраціўлення.

Жанчыны ўбачылі скульптурную кампазіцыю, якая прысвечана загінуламу яўрэйскаму дзіцяці. Гэта фігура дзяўчынкі ў касцюме анёла, а побач – дрэва жыцця з адсечанымі галінамі.

Краязнаўца і заснавальніца музея Тамара Вяршыцкая, сустракаючы дзятлаўчанак, сказала, што яны аказаліся ў патрэбны час у патрэбным месцы, і гэтым заінтрыгавала жанчын. У чым жа ім пашанцавала?

Высветлілася, што ў той жа дзень на экскурсію ў музей прыехала сям’я Сендароўскіх з Іерусаліма, а калісьці жылі ў Дзятлаве. Атрымліваецца, нечакана сустрэліся землякі. Дэвід, адзін з членаў сям’і, вывучае свае сямейныя карані, на яўрэйскіх могілках знайшоў магілы сваіх продкаў.

Знаёмства дзятлаўчанак з сям’ёй Сендароўскіх прайшло душэўна і запамінальна. Наведвальніцы клуба “Нам гады не бяда” расказалі пра сябе, пра сваю актыўную і творчую дзейнасць. А потым вырашылі прадэманстраваць свае таленты: экспромтам стварылі ледзь не канцэртную праграму, дзе і песні спявалі, і танцавалі. Замежнікі засталіся пад вялікім уражаннем.

Сям’ю Сендароўскіх гасцінныя жанчыны запрасілі на Дзятлаўшчыну. Сендароўскія абяцалі прыехаць у наступным годзе, а пакуль у клуба “Нам гады не бяда” ёсць час на падрыхтоўку да сустрэчы гасцей.

Наступным этапам экскурсій стала аграсядзіба “Літоўка”. Мясцовы аўтобусны прыпынак – сапраўдны твор мастацтва. З яго сцен глядзіць Лясны дух, які і палохае, і зачароўвае адначасова.

Трапілі жанчыны ў Дом гноміка, дзе ўсе рэчы ў мініяцюрным памеры.

Пабывалі і ў доміку, дзе калісьці спыняўся Уладзімір Высоцкі са сваёй жонкай Марынай Уладзі.

У доме аграсядзібы і вакол яго шмат каваных рэчаў, у пакоях нямала пазалоты і старадаўніх рэчаў з дуба, ёсць старадаўні сервант з чырвонага дрэва, у якім на галоўным месцы – 120-гадовы зборнік твораў Адама Міцкевіча.

Уразіла дзятлаўчанак скульптура з глыбокім сэнсам: чалавек, які трымае ў далоні зямны шар, а велізарная жаба душыць яго за горла. Такая вось інтэрпрэтацыя фразеалагізма “жаба душыць”.

На зваротным шляху з Навагрудка наведвальніцы клуба “Нам гады не бяда” патрапілі ў месца расстрэлу гітлераўцамі 11 сясцёр назарэтанак. Іх расстралялі 1 жніўня 1943 года. Так супала, што менавіта 1 жніўня, у дзень памяці загінулых сёстраў, дзятлаўчанкі наведалі магілу і памаліліся за дзяўчынак.

На гэтым маленькія падарожжы наведвальніц клуба “Нам гады не бяда” не скончыліся, у жанчын яшчэ шмат энтузіязму і энергіі для новых паездак, культурнага і актыўнага адпачынку.

Юлія БАКУНОВІЧ
Фота прадаставіла Галіна КАСЦЮК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации