У нашай краіне прадаўжаецца эстафета ўзнагароджвання юбілейнымі медалямі і ўручэнне віншавальных лістоў ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” устаноўлены ўказам Прэзідэнта ад 29 лютага 2024 года № 75. Імі адзначаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх лагераў, турмаў, гета, іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых.
На Дзятлаўшчыне такія ўзнагароды да Дня Перамогі ўжо атрымалі ветэран вайны Аляксандр Лях і тылавік Марыя Цімафейчык.
1 ліпеня “віншавальная” дэлегацыя накіравалася па адрасах былых вязняў нямецкіх канцлагераў, усяго ў “маршрутным лісце” для нашага раёна пазначаны сем прозвішчаў. Усе вязні атрымаюць юбілейныя ўзнагароды, віншавальныя лісты ад Прэзідэнта, паштоўкі ад раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў, кветкі, падарункі. Да святочнай юбілейнай акцыі далучыліся грамадскія аб’яднанні Дзятлаўшчыны – савет ветэранаў, РГА “Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Першымі віншаванні прымалі жыхаркі райцэнтра Вера Калпінская і Раіса Венславоўская.
– 3 ліпеня Беларусь святкуе юбілейны Дзень Незалежнасці, – адзначыў намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. – Уручаючы юбілейныя ўзнагароды, мы жадаем вам моцнага здароўя і мірнага неба над галавой.
– Гэтыя лісты-трохкутнічкі дасланы ад Прэзідэнта, паштоўкі – ад кіраўніцтва раёна, а раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын падрыхтавала карысныя падарункі, – расказала старшыня жаночага аб’яднання, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. – Рэгулярна кіраўнік дзяржавы падпісвае ўказы, якімі зацвярджае выдзяленне матэрыяльнай дапамогі да важных дат для ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Мы памятаем пра вас і ганарымся вашымі подзвігамі і стойкасцю.
– Гэтыя лісты-трохкутнічкі дасланы ад Прэзідэнта, паштоўкі – ад кіраўніцтва раёна, а раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын падрыхтавала карысныя падарункі, – расказала старшыня жаночага аб’яднання, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. – Рэгулярна кіраўнік дзяржавы падпісвае ўказы, якімі зацвярджае выдзяленне матэрыяльнай дапамогі да важных дат для ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Мы памятаем пра вас і ганарымся вашымі подзвігамі і стойкасцю.
– Жывіце доўга і шчасліва на радасць дзецям, унукам і ўсім нам, – далучыўся да віншаванняў старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар.
Яркія музычныя падарункі “прывёз” адрасатам творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. З задавальненнем нашы зямлячкі разам з гасцямі спявалі “баявую” і ўсімі любімую песню “Кацюша”, расчуленыя, употай змахвалі слязінкі.
Чытаючы віншавальныя адрасы, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў выказалі словы ўдзячнасці Прэзідэнту Беларусі, кіраўніцтву нашага раёна і ўсім, хто дорыць ім клопат і ўвагу. “Няхай наша Беларусь цвіце і працвітае, міру, шчасця, дабрабыту суайчыннікам”, – жадалі яны.
У гарадскім пасёлку Наваельня віншаванні, кветкі і падарункі прымалі мясцовыя жыхаркі Ніна Голікава і Ніна Гутарава. Былому вязню нямецкіх канцлагераў Ніне Голікавай уручылі юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков #День Независимости