Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло сумешчанае пасяджэнне рабочай групы і семінар па архіўна-даследчай дзейнасці з удзелам зацікаўленых суб’ектаў раёна.
– Сёння ў цэнтры ўвагі важная тэма “Арганізацыя архіўна-даследчай дзейнасці на тэрыторыі раёна: формы і метады”, – падкрэсліў Вадзім Бялятка. – Усе вы цудоўна ведаеце, колькі пахаванняў знаходзіцца на Дзятлаўшчыне, у тым ліку, дзе імёны не ўстаноўлены, адсутнічаюць звесткі. Нас чакае дастаткова доўгая работа, якая праводзіцца і цяпер, прыносіць свае вынікі. Так, у 2025 годзе ўстаноўлены 2370 імёнаў асоб, пахаваных на яўрэйскіх могілках райцэнтра і 690 чалавек, пахаваных у Курпешах.
З вынікамі работы па ўвекавечанні памяці загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах генацыду беларускага народа і выніках архіўна-даследчай дзейнасці, праведзенай у 2026 годзе, прысутных азнаёміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова. Падкрэсліла, што цяпер у раёне зарэгістравана 69 пахаванняў, 27 з якіх – воінскія, 42 – ахвяраў вайны, ідзе работа па пастаноўцы на ўлік яшчэ аднаго пахавання. Усяго на Дзятлаўшчыне пахаваны 20 860 чалавек, сярод якіх толькі 514, або 2,5 %, вайскоўцы і ўдзельнікі супраціўлення, астатнія – мірнае насельніцтва. Неўстаноўленымі застаюцца 16 000 імёнаў, або 78,5 %. За справаздачны перыяд 2026 года на ўлік пастаўлена адно пахаванне і ўстаноўлены сем імёнаў ахвяр у вёсцы Клішавічы на грамадзянскіх могілках. Вольга Рагачова таксама расказала, што ўсе месцы памяці замацаваны за арганізацыямі раёна, якія добраўпарадкуюць іх, падтрымліваюць належны стан і чысціню.
Па тэме “Нарматыўна-прававая база: асноўныя кірункі і прынцыпы арганізацыі архіўна-даследчай работы” выступіла вядучы спецыяліст ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Алена Сівая. На прыкладзе ўласнай сямейнай гісторыі аб загінулым ад рук паліцаяў дзядулі мужа Іване Мацюку, расказала пра шлях пошуку інфармацыі, пастаноўцы пахаваня на ўлік. Засяродзіла ўвагу на тым, як ваенкамат узаемадзейнічае з архівамі і якую дапамогу можа аказваць іншым зацікаўленым суб’ектам.
Як ідзе работа па ўстанаўленні імёнаў і абставін гібелі 14 чырвонаармейцаў, загінулых 29 чэрвеня 1941 года ў баі побач са скрыжаваннем дарог каля горада Дзятлава і пахаваных каля абеліска Славы як невядомыя салдаты, расказала дырэктар Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская. Не спыняецца таксама работа па ўстанаўленні імёнаў расстраляных на Дзятлаўшчыне яўрэяў.
Як наладжаны аналіз дакументальных звестак аб генацыдзе ў Беларусі на прыкладзе мемарыялізацыі ахвяраў нацысцкай палітыкі ў Дзятлаўскім раёне, патлумачыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Марыя Шавель. Расказала, што ў школе працуе пастаянная экспазіцыя “Без тэрміну даўнасці”.
Напрыканцы Вадзім Бялятка падкрэсліў, што ў раёне вядзецца значная работа па ўвекавечанні памяці, ёсць установы і арганізацыі, на якія варта раўняцца, назапашаны вопыт, і ён павінен паспрыяць далейшым дасягненням у гэтым кірунку.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…