Нам даверана памяць. Восенню на Дзятлаўшчыне пройдуць раскопкі

У Беларусі прадаўжаецца расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якую вядзе Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Адкрываюцца і новыя факты аб зверствах фашыстаў на Дзятлаўшчыне, чаму спрыяюць расказы сведкаў, архіўная і пошукавая работа. Аб тым, як ідзе расследаванне і якія мерапрыемствы адбудуцца ўжо гэтай восенню, расказаў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго:

– Беларусь неаднаразова станавілася арэнай жорсткіх войнаў. Адной з самых крывавых стала Вялікая Айчынная вайна, у час якой моцна пацярпела і насельніцтва Дзятлаўскга раёна. За гады вайны знішчаны цалкам або часткова 22 населеныя пункты Дзятлаўшчыны. На тэрыторыі раёна нямецкімі акупантамі былі створаны шэсць месцаў прымусовага ўтрымання мірнага насельніцтва.

Сёлета ў пракуратуру Дзятлаўскага раёна паступілі копіі архіўнай крымінальнай справы ў адносінах да каменданта лагера В. А. Гогаля з мястэчка Дварэц Дзятлаўскага раёна, дзе ўтрымліваліся сем’і партызан са студзеня 1944 года да моманту вызвалення раёна войскамі Чырвонай арміі. Пераканаўча просім усіх, хто валодае звесткамі аб месцазнаходжанні лагера, паведаміць у пракуратуру раёна па нумары 3-21-08.

– Якія факты былі выяўлены ў ходзе расследавання?

– Членамі следча-аператыўнай групы па Дзятлаўскім раёне пры дапамозе мясцовага насельніцтва, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, работнікаў ваеннага камісарыята, музея праведзены праверачныя мерапрыемствы, следчыя дзеянні па выяўленні новых фактаў знішчэння мірнага насельніцтва Дзятлаўскага раёна і дэталізацыі ўжо вядомых. У выніку работы былі апытаны 146 сведак тых страшных падзей і іх родных, праведзены 156 аглядаў месцаў здарэнняў – спаленых вёсак, месцаў расстрэлу мірнага насельніцтва. У ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, у выніку работы з мясцовым насельніцтвам, матэрыяламі архіўных крымінальных спраў было ўстаноўлена месца расстрэлу вязняў Новаяльнянскага гета. Работа пошукавай роты 52-га спецыяльнага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на гэтым месцы ў жніўні-верасні 2021 года, ліпені 2022 года дала свой вынік: у ходзе агляду былі знойдзены шматлікія астанкі касцей і рэчы расстраляных. Згодна з заключэннем экспертаў прадастаўленыя для даследавання аб’екты з’яўляюцца астанкамі касцей не менш як 64 чалавек, сярод іх – дзеці і падлеткі ад 6 да 15 гадоў.

– Што ў планах на бліжэйшы час?

– На верасень-кастрычнік запланаваны палявыя работы па пошуку мірнага насельніцтва, загінулага ад рук фашысцкіх акупантаў у пасёлку Казлоўшчына. Згодна з Актам злачынстваў, аформленым камісіяй Казлоўшчынскага раёна 6 лютага 1945 года, у садзе, размешчаным насупраць будынка былой нямецкай камендатуры, былі пахаваны 654 чалавекі. Расследаванне па справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны накіравана на выяўленне ўсіх фактаў і абставінаў тых страшных падзей, што ў сваю чаргу з’яўляецца данінай памяці і захаваннем гістарычнай праўды.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

3 часа ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

4 часа ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

6 часов ago

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

7 часов ago

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

8 часов ago

Аляксандр Саладуха выступіць у Дзятлаве з новым альбомам

8 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці чарговы сольны альбом і новую канцэртную…

8 часов ago