У юбілейны год Вялікай Перамогі, аб’яўлены ў Беларусі Годам добраўпарадкавання, прадпрыемствы Дзятлаўшчыны актыўна вядуць работу па рамонце і абнаўленні помнікаў, месцаў пахавання загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны.
У гэтай важнай справе кіраўніцтву Казлоўшчынскага сельвыканкама дапамагае ТАА “РОДАНАГРА” на чале з Алегам Станіславовічам. Прадпрыемства выступіла спонсарам і дапамагло правесці рамонт трох помнікаў на тэрыторыі сельскага савета.
На брацкай магіле ў вёсцы Дубароўшчына была дэмантавана старая надмагільная пляцоўка разам з састарэлай плітой, на месцы якой з’явілася новая, гранітная. На пліце нанесены два раней не вядомыя імёны загінулых салдат, устаноўленыя ў ходзе даследчай работы, – гэта Пётр Юсцінавіч Рыбак і Мікалай Мікалаевіч Сончык. Таксама была заменена агароджа, на ўсе работы прадпрыемствам затрачана 3400 рублёў.
У добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол помніка землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, у Малдавічах прадпрыемства выдаткавала 1600 рублёў: абноўлена дарожка да помніка і вакол яго. Тут працавала брыгада падсобных рабочых сельгаспрадпрыемства пад кіраўніцтвам майстра-будаўніка Яраслава Даніляка.
У Трахімавічах на помніку мірным жыхарам была заменена на новую таблічка, на якой таксама з’явіўся пералік імёнаў загінулых мірных жыхароў. Яшчэ летась мясцовае ТАА “ПанЭкспа” прадаставіла матэрыял, з якога работнікі ТАА “РОДАНАГРА” вырабілі, устанавілі і пафарбавалі агароджу.
Старшыня сельвыканкама Ала Гародка ўдзячнасці арганізацыям сельсавета і іх кіраўнікам за тое, што заўсёды адклікаюцца на ініцыятывы:
– Маштабныя работы па прывядзенні ў парадак помнікаў і воінскіх пахаванняў пачаліся яшчэ ў мінулым годзе, калі мы адзначалі 80-годдзе вызвалення Беларусі і нашага пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета, у юбілей Вялікай Перамогі, мерапрыемствы прадоўжыліся і атрымалі сваё лагічнае завяршэнне. Дзякую ўсім прадпрыемствам, якім даручаны догляд помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, яны падыходзяць да гэтай справы адказна і паслядоўна. Падтрыманне ў дастойным выглядзе гэтых манументаў –важны ўклад у нашу будучыню. Ушаноўваючы памяць нашых продкаў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, мы паказваем правільны прыклад дзецям, якія растуць сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны: наведваюць памятныя месцы, вывучаюць гісторыю, самі ўдзельнічаюць у даследаваннях, адкрываючы новыя, дагэтуль не вядомыя старонкі мінулага.
Наталля АВЯРЧУК
Фота Казлоўшчынскага сельвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина #ВОВ
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…