Мітынг, прымеркаваны да Дня вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў 9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў райцэнтры. Тут сабраліся прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, навучэнцы школ, каб ушанаваць памяць воінаў – землякоў, якія аддалі жыццё за мір на Зямлі.
– Суровым іспытам на мужнасць і стойкасць нашага народа стала Вялікая Айчынная вайна. Памяць аб тых днях застанецца з намі як увасабленне бяспрыкладнай мужнасці, патрыятызму, цяжкай працы і вечнага смутку пра ўсіх, хто паклаў на алтар Перамогі самае дарагое – жыццё, – распачала ўрачыстасць вядучая Анастасія Голуб. – 81 год прайшоў з таго дня, калі наш раён быў вызвалены ад акупацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтая дата выклікае ў кожнага радасць і гора, шчасце і боль, вялікі гонар за свой народ, яго мужнасць і гераізм. Навечна застануцца ў нашых сэрцах імёны герояў, якія аддалі сваё жыццё за нашу будучыню. Ніколі не забудзем мы тых, хто заваяваў для нас свабоду і шчасце. Няхай заўсёды квітнее, мацнее і развіваецца наша родная Беларусь, і неба над любімай Айчынай будзе толькі мірным!
Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, хто не дажыў да гэтага светлага дня. У знак нязгаснай памяці і смутку ўсклалі кветкі да падножжа помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.
Святлана ГРЫШЫНА
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…
У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…
Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…
Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…
У Дзень пажылых людзей больш за 50 дзятлаўчан, аматараў скандынаўскай хады, выйшлі на старт марафону…
У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхаркі вуліц Гагарына і Катоўскага горада Дзятлава. Жанчыны перажываюць, што…