Нам даверана памяць. “Гэтых дзён не змоўкне слава”

Выcтава пад такой назвай, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ладзіцца ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

На працягу тыдня яе экспазіцыі наведваюць навучэнцы ўстановаў адукацыі розных узростаў, ёсць такая магчымасць і ў працоўных калектываў Дзятлаўшчыны.

– Грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню ў Беларусі надаецца вялікае значэнне, – расказаў дырэктар музея Сяргей Каско. – 23 лютага гэтага года ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці адбылося падпісанне Пагаднення паміж Міністэрствамі адукацыі і культуры Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў пытаннях выкарыстання рэсурсаў музеяў краіны ў патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі. Выстава “Гэтых дзён не змоўкне слава”  – сумесны праект аддзела адукацыі райвыканкама, нашага музея і Дзяржаўнага музея гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які прадаставіў для яе перасоўную экспазіцыю аб наступальнай аперацыі “Баграціён”. Памятаем, што менавіта гэтая аперацыя паспрыяла вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў і перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Адметна, што пачэснае месца ў экспазіцыі займае вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якога сёлета ўдастоены горад Дзятлава.

Навучэнцы ўстановаў адукацыі да юбілейнай даты ў рамках раённага праекта “Вайна вачамі дзяцей” стварылі юбілейныя дыярамы, прысвечаныя ваеннаму ліхалеццю на Дзятлаўшчыне. З ініцыятывы галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Алены Гарановіч гэтыя работы мы таксама ўключылі ў выставу, каб у школьнікаў была магчымасць пазнаёміцца з ваеннай гісторыяй роднага краю праз работы равеснікаў. Наш музей выступае пляцоўкай для азнаямлення, а спецыялісты ладзяць для наведвальнікаў выставы “Гэтых дзён не змоўкне слава” цікавыя экскурсіі.

Адну з іх для вучняў трэцяга класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча правёў навуковы супрацоўнік музея Станіслаў Балабанскі. Ён расказаў аб значэнні і ходзе вызваленчай наступальнай аперацыі “Баграціён”, такіх вядомых ваеннакамандуючых, як генерал арміі Аляксей Антонаў, Іван Баграмян, Канстанцін Ракасоўскі, Георгій Захараў, Іван Чарняхоўскі, вызваленні Мінска, іншых значных беларускіх гарадоў і нарэшце Брэста, якім савецкія войскі завяршылі выгнанне ворагаў з беларускай зямлі.

Дзякуючы агляду дыярам і аповеду Станіслава Балабанскага юныя госці музея даведаліся пра бой з нямецкім дэсантам у час захопу горада Дзятлава акупантамі, ваенны шпіталь у лясах Ліпічанскай пушчы нашага раёна, спаленыя фашыстамі вёскі, партызанскі вызваленчы рух на Дзятлаўшчыне і многія іншыя старонкі ваеннай гісторыі малой радзімы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

5 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

9 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

12 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

12 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

13 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

1 день ago