Надзейныя інвестыцыі ў будучыню. У Раклевічах з’явіліся гульнявая пляцоўка і дом (+відэа)

У Раклевіцкай базавай школе 11 кастрычніка адбылася радасная і значная для мясцовай дзятвы падзея – урачыста адкрылі гульнявую дзіцячую пляцоўку, падораную спонсарам – РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”.

Навучэнцы і педагогі ўстановы на чале з дырэктарам Аляксандрам Васюкевічам сабраліся на школьнай дваровай тэрыторыі, каб сказаць “дзякуй” за тыя прыемныя змяненні, якія адбываюцца ў аграгарадку, гасцям сустрэчы – старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэю Садоўскаму, дырэктару РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзіму Худыку, намесніку старшыні райвыканкама Дзмітрыю Баравіку, старшыні Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандру Маркушэўскаму, начальніку сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” Аляксандру Грынкевічу, начальніку аддзела адукацыі райвыканкама Марыне Лашкоўскай.

– Самыя лепшыя інвестыцыі для будучыні – гэта тое, што робім для нашых дзяцей, – зазначыў Андрэй Садоўскі. – За гэта, у першую чаргу, кажу словы шчырай падзякі вам, Вадзім Андрэевіч Худык, вы ўдыхнулі новае жыццё ў далучанае сельскагаспадарчае прадпрыемства. Мы бачым, колькі сёння траціцца сродкаў на яго развіццё, як шмат зроблена і для аграгарадка, у тым ліку тут адбудаваны двухпавярховы дом. Нягледзячы на складанасці, вы знайшлі магчымасць падарыць мясцовым школьнікам прыгожую і сучасную гульнявую пляцоўку. Такім чынам вы заваёўваеце сэрцы дзяцей і, спадзяюся, сярод іх у далейшым абавязкова з’явяцца новыя работнікі Беларусьнафтахіма. Няхай гэта пляцоўка стане месцам прыцягнення і цікавых гульняў навучэнцаў і мясцовай моладзі, запомніцца ім на ўсё жыццё.

Адметным для Раклевіцкай базавай школы 2022-2023 навучальны год назваў яе дырэктар Аляксандр Васюкевіч, ён расказаў, што сёлета ўстанова ўжо атрымала карысны падарунак – мультымедыйную дошку – ад кіраўніка раёна. Цяпер жа наспела новая радасць – адкрыццё сучаснай гульнявой пляцоўкі.

Вершаванае “дзякуй” выказалі гасцям самі школьнікі і ўручылі ім памятныя падарункі.

Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі Андрэй Садоўскі, Вадзім Худык, Марына Лашкоўская, Аляксандр Васюкевіч.

– Рэспубліканскае прадпрыемства “Гроднааблнафтапрадукт” заўсёды стараецца ісці побач з тымі людзьмі, якія ў нас працуюць, – падкрэсліў Вадзім Худык. – У нас шмат заправачных станцый, вялікая нафтабазавая гаспадарка і ўжо два гады ёсць новы актыў – сельскагаспадарчы філіял “АграМілк”. Мы вельмі ўдзячны работнікам філіяла за іх старанную працу, удзячны і тым людзям, якія нам дапамагаюць. Рады, што ў нас ёсць магчымасць палепшыць жыццё аграгарадка, прыемна і кранальна, што вы гэта ацанілі. Спадзяюся, дарагія дзеці, што новае гульнявое абсталяванне прынясе вам шмат радасці і запамінальных хвілін.

Яркім момантам урачыстасці стала экскурсія па новай пляцоўцы, якую для гасцей правёў Аляксандр Васюкевіч, дэманструючы, у якіх куточках школьнага двара занялі сваё пачэснае месца карусель, арэлі, альтанка, пясочніца, гульнявы комплекс з горкай і гандбольная пляцоўка. А раклевіцкія школьнікі ў гэты час з вялікім задавальненнем і энтузіязмам апрабоўвалі падораныя навінкі за сумеснымі гульнямі.

Наступным прыпынкам гасцей стаў яшчэ адзін аб’ект гонару для аграгарадка Раклевічы – адбудаваны двухпавярховы жылы дом на дзве сям’і з асобнымі ўваходамі, прасторнымі падворкамі, з гаспадарчымі пабудовамі, а галоўнае, з вялікімі ўтульнымі светлымі кватэрамі, якія чакаюць сваіх шчаслівых жыльцоў з ліку спецыялістаў філіяла.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

1 час ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

2 часа ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

2 часа ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 31 июля 2026 года. Подписывайтесь…

3 часа ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

4 часа ago

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

18 часов ago