1 кастрычніка Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) адзначае 20-гадовы юбілей.

Штодня супрацоўнікі НЦПІ ажыццяўляюць збор і апрацоўку, сістэматызацыю і ўлік, захоўванне і афіцыйнае апублікаванне прававых актаў. Дзякуючы гэтаму кожны грамадзянін атрымлівае магчымасць выкарыстоўваць дакладную прававую інфармацыю дома, на працы, у любым зручным для яго месцы. Крыніцамі такой інфармацыі з’яўляюцца створаныя НЦПІ дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (Партал), пошукавыя сістэмы па заканадаўстве “ЭТАЛОН” і “ЭТАЛОН-ONLINE”, Дзіцячы прававы сайт, Прававы форум Беларусі (Форум).

Функцыянаванне названых рэсурсаў як адзінага цэлага дазваляе забяспечыць прававой інфармацыяй як дарослых, так і маладое пакаленне, атрымаць адказ ад прафесіянала на хвалюючае прававое пытанне, працаваць з афіцыйнымі дакументамі ў сябе на камп’ютары, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт, а таксама першымі даведвацца аб новых прынятых актах, дзякуючы іх афіцыйнаму апублікаванню на Партале.

Каля 200 тысяч зарэгістраваных прававых актаў у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, больш за 250 тысяч дакументаў, уключаных у банкі даных прававой інфармацыі, тысячы карыстальнікаў сістэм “ЭТАЛОН” і “ЭТАЛОН-ONLINE”, больш за 75 тысяч праглядаў старонак Партала ў суткі ад наведвальнікаў са 100 краін свету, больш за 4,5 тысячы тэм для абмеркавання на Форуме і больш за 50 найменняў друкаванай прадукцыі – усё гэта дасягненні НЦПІ за 20-гадовы перыяд паспяховай дзейнасці ў прававой галіне.

Дзякуючы прафесіяналізму, ініцыятыўнасці і адказнасці работнікаў Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі паспяхова развіваецца, інфармацыйныя рэсурсы ўдасканальваюцца, а друкаваныя выданні аператыўна актуалізуюцца і выдаюцца. Пацвярджэнне таму — шматлікія ўзнагароды. Партал стаў пераможцам конкурсу на прыз імя В. Д. Спасовіча сярод лепшых інфармацыйных матэрыялаў па прававой тэматыцы ў намінацыі “Права і журналістыка” (2015 год), а таксама прызнаны лепшым інтэрнэт-рэсурсам штогадовай “Інтэрнэт-прэміі “ТИБО-2016” у намінацыі “Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання”. У гэтым юбілейным годзе тэлепраект “Кампетэнтна аб праве” таксама атрымаў прыз імя В. Д. Спасовіча, а на конкурсе “Залатая Ліцера” навукова-практычны часопіс “Право.by” узнагароджаны ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы навукова-папулярнай тэматыкі”.

Створаны і эфектыўна функцыянуючы ў нашым рэгіёне Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці (РЦПІ) забяспечвае рашэнне складаных і маштабных задач па ўдасканаленні на рэгіянальным узроўні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Любы жадаючы можа азнаёміцца з прававымі актамі нашай краіны, наведаўшы адзін з больш чым 670 цэнтраў доступу да прававой інфармацыі, створаных НЦПІ ў Беларусі і за мяжой на базе дзяржаўных публічных бібліятэк (сумесны праект з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь) і іншых зацікаўленых арганізацый.

Вось ужо 20 гадоў НЦПІ дапамагае людзям прымаць правільныя рашэнні, дасягаць высокіх вынікаў, развівацца і рухацца наперад. Разам з партнёрамі і кліентамі ствараецца адзіная прававая прастора, фарміруецца прававая культура, забяспечваецца якасць і даступнасць прававой інфармацыі.

НЦПІ выказвае падзяку кожнаму карыстальніку за патрабавальнасць, прадуктыўнае супрацоўніцтва і аказаны давер. Гэта стымул да далейшага развіцця, дзякуючы чаму работа з рэсурсамі становіцца ўсё больш камфортнай і зручнай.

У верасні-кастрычніку 2017 года ў гонар 20-гадовага юбілею НЦПІ (РЦПІ) падрыхтаваў падарункі.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации