На варце дзяцінства. Алкаголь – шлях у бездань

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прааналізавана сітуацыя па абароне законных правоў і інтарэсаў непаўналетніх у сям’і, з якой былі экстранна адабраны дзве дачкі і сын, яны прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Разгледжаны адміністрацыйныя матэрыялы на бацькоў юнака за тое, што не забяспечылі суправаджэнне сына ў позні час, у выніку чаго хлопец дапусціў адміністрацыйнае правапарушэнне – дарослым вынесены афіцыйныя папярэджанні.

Ці памятаюць, што маюць дзяцей?

Сям’я, дзе гадуюцца трое непаўналетніх, знаходзіцца на пільным кантролі службаў прафілактыкі з-за паводзінаў бацькоў. Дарослыя злоўжываюць алкаголем, з-за чаго дома нярэдка бываюць скандалы, у час якіх бацька “павучае” маці кулакамі. Суседзі і калегі неаднаразова бачылі жанчыну з пабітым тварам, аднак на іх пытанні яна нязменна адказвала, што ўсё добра, проста спатыкнулася ці баліць зуб, адсюль і сінякі.

Ад згубнай залежнасці абодва дарослыя лячыліся не раз, на жаль, піць зноў пасля праходжання такога курсу яны пачыналі даволі хутка, калі не на наступны дзень пасля яго, не спынялі нават перасцярогі медыкаў, што гэта можа прывесці да сумных наступстваў.

У апошнія месяцы спецыялісты службаў прафілактыкі пры наведванні сям’і неаднаразова заставалі іх нецвярозымі. Чарговае злоўжыванне алкаголем якраз і прывяло да экстраннага адабрання дзяцей, якія пасля адпачынку ў санаторыі вярнуліся не дамоў, а ў сацыяльны прытулак. Ці памятаюць наогул муж з жонкай, што маюць дачок і сына?

Паколькі сітуацыя ў сям’і пагоршылася, а станоўчага прагнозу не даў ніхто са спецыялістаў, члены камісіі прынялі рашэнне прызнаць траіх непаўналетніх маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Маці і бацьку папярэдзілі, што на працягу шасці месяцаў яны маюць усе шанцы вярнуць сына і дачок, аднак для гэтага неабходна нарэшце адмовіцца ад алкаголю, весці законапаслухмяны лад жыцця, не дапускаць пропускаў на рабоце. Калі бацькі зноў не выкарыстаюць свой цяпер ужо апошні шанц, праз паўгода ў суд будуць накіраваны дакументы аб пазбаўленні іх правоў на дзяцей.

Прайграў спрэчку, “зарабіў” адказнасць

У адрас камісіі паступіла пастанова аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да непаўналетняга жыхара нашага раёна з-за недасягнення ім узросту адказнасці і па два пратаколы на бацькоў падлетка.

Як высветлілася, дарослыя не забяспечылі суправаджэнне сына ў позні час, і калі хлопца аднаго ноччу на аўтобусным прыпынку заўважылі супрацоўнікі міліцыі, ён аказаўся яшчэ і нецвярозым.

Сам герой прыгод патлумачыў, што ў той дзень адпрасіўся пагуляць. Спачатку з дарослым сябрам каталіся па раёне на машыне, за гэты час непаўналетні пасажыр паспеў выпіць літр піва (версій, дзе яго ўзяў, было агучана некалькі). Паколькі вадзіцель быў цвярозы, а падлетак п’яны, паміж імі ўзнікла непаразуменне, і юнак “на спор” паабяцаў дайсці дахаты пешшу. Адлегласць аказалася ўнушальная, з дзясятак кіламетраў, таму і прысеў адпачыць на аўтобусным прыпынку, дзе быў знойдзены праваахоўнікамі.

Варта адзначыць, што ўвесь гэты час да сына безвынікова спрабавала дазваніцца маці, паколькі ён не вярнуўся ў дазволены час. Упэўненасць, што з непаслухмяным дзіцем усё ў парадку, ёй вярнулі супрацоўнікі міліцыі: хлопца яна забрала ўжо з райаддзела.

Па словах педагогаў, наш юны зямляк характарызуецца станоўча, заўваг па паводзінах у школе не мае, удзельнічае ў грамадскіх справах і мерапрыемствах, тым не менш гэта не спыніла яго ад супрацьпраўных паводзінаў.

Улічыўшы добрую характарыстыку і чыстасардэчнае прызнанне хлопца, члены камісіі па абедзвюх адміністрацыйных справах на яго бацькоў вынеслі ім афіцыйныя папярэджанні, аднак патлумачылі, што пры паўторным парушэнні на працягу каляндарнага года важкага штрафу будзе ўжо не пазбегнуць.

Сам жа аматар спрэчак і алкаголю “зарабіў” індывідуальную прафілактычную работу і абавязковы паход на прыём да доктара-нарколага. Яшчэ члены камісіі прывялі яму прыклады з жыцця наконт таго, што алкаголь – гэта прамы шлях у бездань. Не станавіцца на яго лягчэй у маладым узросце, а збочыць у дарослым – значна складаней.

Вадзім БЯЛЯТКА,

намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама

Сяргей АЛЯШКЕВІЧ,

намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

Святлана ЗАЛУЧАН,

намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама

Ірына СТЫРНІК,

карэспандэнт газеты “Перамога”, член камісіі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

11 часов ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

11 часов ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

11 часов ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

11 часов ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

11 часов ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

13 часов ago