Актуальны каментарый. Цаніць і берагчы сваё – важна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” зазначыў:

– Мы жывём у стагоддзе глабальных перамен. Магчыма, самых вялікіх за ўсю гісторыю чалавецтва. Якім будзе свет заўтра, мы сказаць не можам. Гэта самая вялікая праблема. Але дакладна ведаем, што ў гэтым віры абавязкова трэба захаваць свае самабытнасць, культуру, традыцыі.

Як беларускія народныя традыцыі захоўваюцца на Дзятлаўшчыне, расказала загадчыца метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец:

– Сапраўды, берагчы нацыянальныя традыцыі, звычаі, культуру – вельмі важна. Я згодна з кожным словам Прэзідэнта, і на Дзятлаўшчыне ў гэтым кірунку робіцца нямала. Клубнымі ўстанавамі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіцца грунтоўная работа па захаванні і пераемнасці абраднасці. Галоўным скарбам нашай малой радзімы прызнаны аб’ект нематэрыяльнай культурнай спадчыны – абрад “Юр’е”, гісторыка-культурная каштоўнасць. Лакальная асаблівасць гэтага свята – традыцыйны абход маладых, якія павянчаліся (заключылі шлюб) на працягу года. Аўтэнтычны абрад з вёскі Ахонава – першы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Гродзенскай вобласці.

Ёсць у нашым раёне і два аўтэнтычныя фальклорныя калектывы – у вёсках Погіры і Ахонава. У кожнага з іх для пераймання вопыту і традыцый ёсць дзіцячы калектыў-спадарожнік. Праз удзел у святах, абрадах, фестывалях падрастаючае пакаленне артыстаў не толькі запамінае тэксты песень, характэрных для нашай мясцовасці, але і пераймае прыказкі, прымаўкі, звычаі сваіх землякоў, характэрныя для падобных абрадаў і святаў.

Ёсць на Дзятлаўшчыне і народныя майстры, якія займаюцца лоза- і саломапляценнем, ганчарствам, вышыўкай, вырабамі з лёну, ткацтвам, з майстар-класамі і сваімі калекцыямі яны прымаюць удзел у раённых і абласных мерапрыемсвах, а іх вырабы з ахвотай набываюць госці нават з-за мяжы.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

10 часов ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

10 часов ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

10 часов ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

10 часов ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

10 часов ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

12 часов ago