На варце дзяцінства. Алкаголь аслабляе бацькоўскі інстынкт?

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прааналізавана сітуацыя па абароне законных правоў і інтарэсаў непаўналетніх у сям’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы, і дзвюх сем’ях, дзе яны прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, яшчэ двое непаўналетніх адабраны ў бацькоў, якія злоўжываюць алкаголем і бадзяжнічаюць.

Давядзецца адшукаць і даставіць

Трое дзяцей з гэтай сям’і прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне некалькі месяцаў таму. Як дарослыя выпраўляюць крытэрыі сямейнага недабрабыту, на пасяджэнні камісіі аналізуецца не першы раз, пры гэтым пастаянна адсутнічае бацька непаўналетніх. Мужчына любымі спосабамі ўхіляецца ад сустрэчаў са спецыялістамі службаў прафілактыкі, а час пагутарыць прыспеў менавіта з ім. На жаль, сітуацыя застаецца ранейшай: дарослых неаднойчы заўважалі п’янымі, нягледзячы на тое што адабранне дзяцей не першае і дакументы на пазбаўленне правоў на іх хутчэй за ўсё давядзецца перадаваць у суд.

Каб канчаткова ўпэўніцца, ці варта даваць апошні шанц, члены камісіі прынялі рашэнне ў наступны раз адшукаць бацьку і, калі спатрэбіцца, даставіць яго на пасяджэнне прымусова.

Не дзеці, а “пуцёўка” ў лячэбна-працоўны прафілакторый

Месяц таму бацькі трох дзяцей, схільныя да злоўжывання алкаголем, сталі абавязанымі асобамі. Замест таго, каб узяць сябе ў рукі і пастарацца вярнуць адабраных дзетак, маці ўжо пабывала на сутках за ўчынены ў п’яным стане прагул. Зусім нядаўна жанчына праходзіла рэабілітацыйнае лячэнне ад згубнай звычкі, аднак яно, здаецца, не дае вынікаў. Аматарка моцных напояў на пасяджэнні камісіі паклялася, што здольна і будзе падтрымліваць цвярозы лад жыцця, аднак спецыялісты, улічваючы ранейшы вопыт, параілі ёй звярнуцца па дапамогу да доктара-нарколага, бо будзе пачаты збор дакументаў для накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Жанчына паабяцала прайсці кадзіроўку. Магчыма, гэта яе апошні шанц. Сямейная сітуацыя застаецца на пільным кантролі, бо на выпраўленне ў дарослых засталося пяць месяцаў.

Працаваць усё роўна прыйдзецца

Зусім нядаўна з гэтымі бацькамі на пасяджэнні камісіі адбылася сур’ёзная размова з-за таго, што яны дапускаюць шматлікія прагулы на рабоце, п’юць. Дваіх дзяцей тым часам гадуе бабуля – маці жанчыны. Менавіта яна звярнулася да спецыялістаў службаў прафілактыкі і расказала, што дачка (маці непаўналетніх) прапала і некалькі дзён не выходзіць на сувязь. Да пошукаў жанчыны далучыліся прадстаўнікі адказных службаў раёна, аднак на момант пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх яе месцазнаходжанне яшчэ не было ўстаноўлена.

Мужчына, ён бацька аднаго дзіцяці, расказаў, што раней былая жонка дні, якія адсутнічала дома, праводзіла ў яго, аднак цяпер ён і сам не ведае, куды пайшла на гэты раз. Ён пацвердзіў, што разам з былой “палавінкай” яны неаднаразова пілі, і гэта нягледзячы на тое, што ў сёлетнім красавіку абодва прайшлі кадзіроўку.

Педагогі канстатавалі горкі факт: дзеці дарослым не патрэбныя.

Члены камісіі аднагалосна прынялі рашэнне аб прызнанні іх маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Цяпер для дарослых скончылася вольнае жыццё, ім давядзецца працаваць і пагашаць расходы на ўтрыманне дзяцей, а за прагулы прадугледжана адказнасць, прычым калі іх назапасіцца дзесяць – ужо крымінальная.

Сяргей АЛЯШКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Святлана ЗАЛУЧАН,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Ірына СТЫРНІК,
карэспандэнт газеты “Перамога”, член камісіі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

12 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

13 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

14 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

14 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

15 часов ago