На варце дзяцінства. Адмовіцца прасцей, чым гадаваць?

Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было выязным і прайшло ў адным з сельвыканкамаў раёна.

Разгледжана ўсяго адно, але надзвычай сур’ёзнае пытанне: прааналізавана заключная інфармацыя па абароне законных правоў і інтарэсаў маленькай жыхаркі Дзятлаўшчыны, якая была прызнана маючай патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў лістападе мінулага года.

Пасля адабрання ў бацькоў (яны сужыцелі і шлюб не зарэгістравалі) дзяўчынка знаходзіцца ў Гродзенскім доме дзіцяці. За пяць месяцаў у жыцці дарослых многае змянілася, толькі, на жаль, не да лепшага. Маці па рашэнні суда была пазбаўлена бацькоўскіх правоў на дачку, а нядаўна яшчэ і асуджана да накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Жанчына па-ранейшаму злоўжывае алкаголем і “падарожнічае” то да мужа, то да сужыцеля (біялагічнага бацькі дзяўчынкі). Апошні з-за амаральнага ладу жыцця сваёй абранніцы ў сакавіку “зарабіў” ахоўнае прадпісанне і на месяц пазбаўлены права знаходзіцца па месцы рэгістрацыі, дзе да гэтага спрабаваў ствараць спрыяльныя ўмовы для непаўналетняй, каб вярнуць яе і самастойна гадаваць.

Мужчына паспеў абсталяваць немаўляці месца для сну, падрыхтаваў некаторыя дзіцячыя рэчы, сустракаўся са спецыялістамі, якія тлумачылі, як абыходзіцца з дзецьмі ранняга ўзросту.

Праўда, сілы волі давесці пачатае да канца ў бацькі так і не хапіла. У хуткім часе ён дазволіў пазбаўленай бацькоўскіх правоў маці дзяўчынкі жыць з ім (паводле заканадаўства гэта забаронена і супярэчыць магчымасці вярнуць дзіця ў такое жыллё), а потым і сам пачаў выпіваць. Да слова, ахоўнае прадпісанне бацьку таксама было вынесена за тое, што “выхоўваў” кулакамі сваю каханую і потым піў разам з ёю, а раней ён ужо быў судзімы за нанясенне цялесных пашкоджанняў. Адным словам, патрабаванні плана абароны правоў і інтарэсаў дзіцяці не выкананы.

Гэта на выязным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прызнаў і сам мужчына, а яшчэ дадаў, што разумее ўсю складанасць сітуацыі, бо дапусціў шмат парушэнняў, хаця і збіраецца прайсці чарговае лячэнне ад алкагольнай залежнасці.

– Адмовіцца ад дзіцяці для вас прасцей, чым гадаваць, – паўшчуваў гора-бацьку старшыня камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. – Увогуле, вы чалавек дарослы, здольны прымаць самастойныя рашэнні і несці адказнасць за ўласныя ўчынкі. Члены камісіі пастараліся зрабіць усё, каб вам прасцей было выйсці з крызіснай сітуацыі, стаць на правільны шлях. Шкада, што гэтыя намаганні не апраўдалі сябе.

– Сапраўды, мінула пяць месяцаў, але мы вярнуліся да таго, з чаго пачыналі, – зазначыла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. – Вы ж абяцалі спецыялістам, што ўсё будзе добра.

Паводле заканадаўства нашай краіны дзеці прызнаюцца маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне на шэсць месяцаў. За гэты час бацькі павінны выправіць фактары сямейнага недабрабыту, каб вярнуць непаўналетніх у сям’ю. На жаль, у выпадку з маленькай жыхаркай нашага раёна сітуацыя наадварот пагоршылася, а таму члены камісіі па справах непаўналетніх аднагалосна прынялі рашэнне аб накіраванні ў суд дакументаў на пазбаўленне правоў цяпер ужо яе бацькі.

Далейшы лёс дзіцяці вырашыць суд, аднак у мужчыны пакуль застаецца невялікі шанц прайсці лячэнне і ўзяцца за розум да судовага пасяджэння, каб паспрабаваць упэўніць ахоўнікаў закона ў тым, што здольны сам гадаваць дачку.

Сяргей АЛЯШКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Святлана ЗАЛУЧАН,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Павел БАРАНОЎСКІ,
начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама
Ірына СТЫРНІК,
карэспандэнт газеты “Перамога”, член камісіі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына сустракала праект “Словам і справай”

4 жніўня ў горадзе Слоніме стартаваў міжнародны праект партыйнай моладзі “Словам і справай”, а 7…

5 часов ago

Узяты новыя рубяжы на хлебнай ніве

На Дзятлаўшчыне стала яшчэ больш камбайнераў і вадзіцеляў, якія атрымалі новыя тысячныя дасягненні. Каб падзякаваць…

8 часов ago

Торговля на селе и перспективы БелОМО. Александр Лукашенко посетил Вилейский район

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Вилейский район Минской области, передает корреспондент БЕЛТА.…

10 часов ago

На Дятловщине продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

Предпринимаются всевозможные меры, чтобы результаты работы сельскохозяйственных коллективов, выполняющих самую мирную работу-уборку урожая, не были…

10 часов ago

Як не “нарвацца” на махляроў на “Куфары”?

За 7 месяцаў 2026 года на Дзятлаўшчыне зарэгістравана на 16 больш злачынстваў, чым за аналагічны…

10 часов ago

У спякотнае надвор’е памятайце аб галоўным

Лета дорыць шмат сонечных дзён. Каб яны не азмрочыліся пагаршэннем здароўя на фоне высокіх тэмператур,…

11 часов ago