У час свята працавалі тэматычныя пляцоўкі сельгаспрадпрыемстваў вобласці, установаў культуры. Моладзь Гродзеншчыны ладзіла вясёлую эстафету з цікавымі і забаўляльнымі конкурсамі.
Пачаставацца смачным маслам «ручной работы», квашанай капустай, духмяным хлебам запрашаў гасцінны падворак Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Тут таксама можна было набыць сувенірную прадукцыю з краявідамі Дзятлаўшчыны, кнігі па гісторыі рэгіёна. У ліку іх і выданне Ф. Красюка.
Тэматычныя пляцоўкі віталі не толькі адметным аздабленнем, выдатнай прадукцыяй, але і музыкай з песнямі. Цыгане, сапраўдныя усходнія прыгажуні, вакальныя групы — усім гэтым вабіў гледачоў падворак Слонімскага мясакамбіната.
Абшырную канцэртную праграму ладзілі і самадзейныя артысты Гродзеншчыны. Выступленне творчых калектываў, у выкананні якіх гучалі любімыя і добра вядомыя песні, пад якія ногі так і пускаліся ў танцы, праходзіла на плошчы 17 Верасня.
Для маленькіх гледачоў, якія завіталі на свята разам са сваімі татамі і матулямі, бабулямі і дзядулямі, на стадыёне «Колас» працаваў дзіцячы забаўляльна-гульнёвы гарадок. Незабыўным для маленькіх дзятлаўчан стала і катанне на поні, якія завіталі у наш рэгіён ажно з Віцебску.
Ярка і шумна завяршыўся Тыдзень бацькоўскай любові на Дзятлаўшчыне – 21 кастрычніка адзначылі Дзень бацькі.…
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая праходзіць з 17 па 24…
Радкі, сагрэтыя любоўю Напярэдадні Дня бацькі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава прынялі ўдзел у…
В Беларуси намолотили 1043 тыс. тонн зерна кукурузы. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства…
В связи с осложнением обстановки с пожарами и гибелью людей от них в жилищном фонде…
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”, скіраваная на папулярызацыю сямейных формаў уладкавання дзяцей,…