Адкрытае акцыянернае таварыства “Граніт-Агра” – адно з самых стабільных і развітых у Дзятлаўскім раёне. Тут задзейнічаны не толькі вопытныя спецыялісты, якія ў сваёй прафесіі ўжо цвёрда стаяць на нагах, таксама сюды актыўна запрашаюцца і прыцягваюцца маладыя кадры, з перспектывай на будучыню. Не дзіва, што слава пра станоўчую працу калектыву лунае далёка па-за межамі раённага цэнтра.
Герой нашай сустрэчы Андрэй Жыдко родам з вёскі Каменка Навагрудскага раёна. Гэты малады спецыяліст мае намер атрымаць вопыт працы электрагазазваршчыка і першай прыступкай для прафесійнага развіцця выбраў менавіта ААТ “Граніт-Агра”.
У ходзе размовы Андрэй адзначае, што пасля атрымання атэстата аб базавай адукацыі, вырашыў працягнуць вучобу ў сярэднеспецыяльнай установе адукацыі. З выбарам прафесіі вызначыўся адразу.
– Шчыра кажучы, інтарэсы былі розныя, але мара мець прафесію з мужчынскім характарам узяла верх.
Бацькі паважліва аднесліся да выбару прафесіі сына, не пярэчылі яму. Падтрымліваюць і цяпер, не палохае нават тое, што хлопец адразу пасля заканчэння Навагрудскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя выбраў месца працы ў суседнім раёне.
– Безумоўна, як любячыя бацькі яны найперш раілі мне ўладкавацца на працу ў горадзе, маўляў, там перспектыў больш. Але мая ўласная пазіцыя дасягаць усяго не хуткімі, але трывалымі крокамі, узяла перавагу. Пра ААТ “Граніт-Агра” чуў яшчэ са старэйшых класаў ад сваіх родных, якія ўжо доўгі час там працуюць. З цягам часу жаданне ўладкавацца і працаваць сярод “гранітаўцаў” толькі ўзмацнялася. Нарэшце, мара здзейснілася.
Як адзначае Андрэй, ён задаволены, што па прапанове родных
трапіў менавіта ў Дзятлаўскі раён: умовы для работы і жыцця тут добрыя, ёсць перспектыва атрымаць уласнае жыллё, калектыў спрацаваны, зладжаны.
– Я вельмі задаволены, што ў гаспадарцы шмат моладзі, да якой сталыя працаўнікі адносяцца з разуменнем, дапамагаюць, тлумачаць, падтрымліваюць, – шчыра кажа хлопец. – Калі кіраўніцтва гаспадаркі спрыяе рэалізацыі тваіх планаў і перспектыў – гэта здорава. Я вельмі ўдзячны за дапамогу спецыялістам гаспадаркі.
Яшчэ ў часы вучобы Андрэй Жыдко зарэкамендаваў сябе перспектыўным навучэнцам і сапраўдным майстрам. Пацвярджэнне можна знайсці на справе. На апошнім курсе ліцэя, будучы ўпэўненым у добрым веданні тэхналагічных прыёмаў розных відаў зваркі, заручыўшыся падтрымкай аднакурснікаў і выкладчыкаў, Андрэй Жыдко прыняў удзел у III рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства сярод моладзі » WorldSkills Belarus-2018″, дзе прадставіў Гродзенскую вобласць у намінацыі “Зварачныя тэхналогіі”. Па выніках спаборніцтваў Андрэй стаў бронзавым прызёрам, быў узнагароджаны дыпломам III ступені. Пасля заканчэння навучальнай установы атрымаў спецыяльнасць электрагазазваршчыка IV разраду.
– Андрэй з першых дзён наладзіў рытм работы, спакойны, без аўралаў, грунтоўна вывучае тонкасці сельскагаспадарчай тэхнікі, з якой даводзіцца працаваць, прыслухоўваецца да парадаў механізатараў, скрупулёзна падыходзіць да выканання прафесійных абавязкаў у даручанай справе, – дзеліцца сваімі ўражаннямі аб рабоце маладога спецыяліста механік Сяргей Жыдкоў. – Старэйшыя вопытныя калегі ў сваю чаргу дапамагаюць яму хутчэй асвоіцца ў калектыве, усяляюць веру ў свае веды і здольнасці, падтрымліваюць жаданне працаваць сумленна, адзначаюць шчырую адказнасць перад людзьмі.
На пытанне, якімі якасцямі павінен валодаць спецыяліст, які пачынае працу ў вялікім калектыве, Андрэй Жыдко адказвае:
– Абавязкова неабходна быць камунікабельным, паважаць калег і ўмець знаходзіць з імі агульную мову. І, вядома ж, павінна быць вялікая любоў да абранай прафесіі.
Акрамя шчырай зацікаўленасці ў развіцці прафесійнага майстэрства, малады электрагазазваршчык Андрэй Жыдко мае і іншыя інтарэсы і захапленні.
– Я вельмі люблю кулінарную справу, – дзеліцца Андрэй. – У час, калі стаяў выбар будучай прафесіі, не выключаў магчымасці знайсці сябе ў справе прафесійнага повара. Спадзяюся, што, нягледзячы на вельмі загружаны аграрны дзень, хопіць часу для развіцця і ўдасканальвання майстэрства ўласных кулінарных шэдэўраў.
Напрыканцы знаёмства з маладым электрагазазваршчыкам у размову далучаецца спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Кацярына Дубешка, якая адзначае:
– Мы вельмі задаволены, што наш калектыў папаўняецца маладымі кадрамі. Калі работнік імкнецца ў поўнай меры справіцца з пастаўленымі задачамі, не баіцца цяжкасцяў, праяўляе сябе і раскрывае свае магчымасці ў поўным аб’ёме, то, як правіла, ён застаецца працаваць і ўдасканальвае сябе ў сваёй прафесіі далей.
Спадзяёмся, што ААТ “Граніт-Агра” будзе для Андрэя Жыдко цёплым домам у прафесійным станаўленні, стане трывалым падмуркам яго сталення, а дружны калектыў забяспечыць падтрымкай у любых новых пачынаннях.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…