Адзіны дзень інфармавання прайшоў 18 красавіка на Дзятлаўшчыне.

Яго тэмы: “Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванне пазітыўнага іміджу беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне”; “Сістэма аздараўлення насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь”; “Папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у пажаранебяспечны вяснова-летні перыяд”. У рамках рэспубліканскай акцыі “Дом без гвалту” было разгледжана пытанне  “Папярэджанне гвалту ў сям’і, меры прафілактычнага ўздзеяння да асоб, якія здзяйсняюць гвалт”.

Інфармацыйная група старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з калектывам КСУП “Хвінявічы”, работнікамі мясцовых устаноў і арганізацый, насельніцтвам аграгарадка Хвінявічы.

На пачатку сустрэчы былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна ў 2018 годзе і задачы па выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год. З дакладам выступіў Аляксандр Дубовік.

Ён звярнуў увагу на выкананне планавых паказчыкаў вытворчасці валавой прадукцыі, фінансава-эканамічную стабільнасць прадпрыемстваў раёна, развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці па экспарце тавараў і паслуг. Была адзначана тэндэнцыя памяншэння беспрацоўя ў раёне і колькасць павелічэння працаўладкаваных грамадзян. Кіраўнік раёна скрупулёзна прааналізаваў сітуацыю ў прамысловай галіне і аграпраме, не абышоў увагай сацыяльную сферу. Разам са станоўчымі фактамі, Аляксандр Міхайлавіч адзначыў моманты недапрацовак у асобных прадпрыемствах.

Па пытанні  “Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванне пазітыўнага іміджу беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне” выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ала Барысенка:

– Наша краіна прытрымліваецца адзіных падыходаў да развіцця адносін з усімі замежнымі партнёрамі як на Усходзе, так і на Захадзе.

Асноўным стратэгічным саюзнікам Рэспублікі Беларусь па-ранейшаму застаецца Расійская Федэрацыя. Абедзве краіны эфектыўна развіваюць сваё гандлёва-эканамічнае, інвестыцыйнае і інавацыйнае супрацоўніцтва.

Акрамя гэтага, Беларусь з’яўляецца актыўным удзельнікам Еўразійскага эканамічнага саюза. Наша краіна прыкладае значныя намаганні для хутчэйшага выхаду на забеспячэнне ў ЕАЭС свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы без выключэнняў і абмежаванняў, а таксама рэалізацыі ўзгодненай палітыкі ў ключавых сектарах эканомікі. На гэта будуць накіраваныя ў тым ліку прыярытэты старшынства Беларусі ў органах ЕАЭС у 2020 годзе.

Таксама ў час сустрэчы былі разгледжаны пытанні па арганізацыі работы камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва на прадпрыемствах і ва ўстановах, звернута ўвага на пералік катэгорый грамадзян, якім прадастаўляецца права на санаторна-курортнае лячэнне  і аздараўленне з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту, а таксама з частковай аплатай. Адзначаны катэгорыі дзяцей, бацькі якіх маюць права на набыццё пуцёвак у летнікі за кошт дзяржаўных сродкаў. Па гэтым пытанні выступіла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации