Поўную залу сабрала выступленне Руслана Аляхно, беларускага спевака, пераможцы тэлепраекта “Народны Артыст 2”, удзельніка конкурса песні “Еўрабачанне-2008”.

1 сакавіка ён упершыню наведаў Дзятлава і выступіў на сцэне Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці з новай канцэртнай праграмай “Мы жывём”. Таксама выступіў разам з ім спявак, шоумэн і прадзюсар Сяргей Мінскі.

Мяркуючы па водгуках, выступленне спадабалася. За кожную песню гледачы дзякавалі шчырымі апладысментамі, спеваку дарылі кветкі.

Руслан Аляхно сваім выступленнем настроіў дзятлаўчан на вясновы лад, стварыў прыемную атмасферу і, пэўна, ніхто не пашкадаваў, што нядзельным днём пабыў на яго канцэрце.

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации