Categories: Падзеі

На прылаўку – арахіс з насякомымі

Усё часцей у буйных гандлёвых аб’ектах сталі з’яўляцца аддзелы або асобныя прылаўкі з разважнымі таварамі: арэшкамі, цукатамі, сушанай садавіной і многім іншым. Безумоўна, такія прадукты прыцягваюць увагу, бо пакупнік мяркуе, што яны ўтрымліваюць толькі карысныя бялкі, тлушчы і вугляводы, а таксама шэраг вітамінаў і мікраэлементаў.

Аднак у адным з магазінаў горада Дзятлава ў лютым пры правядзенні маніторынгу спецыялістамі Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту была выяўлена харчовая прадукцыя (арахіс смажаны вагавы некалькіх відаў і арэх кеш’ю смажаны вагавы), якая не адпавядае патрабаванням ТР МС 021/2011 “Аб бяспецы харчовай прадукцыі” і Закона Рэспублікі Беларусь “Аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека” па бяспецы.

Мала таго, што арахіс смажаны салёны знаходзіўся ў рэалізацыі пасля заканчэння тэрміну прыдатнасці, у дадатак арэх кеш’ю смажаны рэалізоўваўся з наяўнасцю жывых лічынак і кукалак насякомых. У выніку жыццядзейнасці лічынак насякомых у прадукце застаецца шмат мёртвых лічынак і скурак. Прадукт становіцца небяспечным, бо насякомыя могуць стаць прычынай інфекцыйных захворванняў.

У дачыненні да гэтай прадукцыі спецыялістамі інспекцыі былі прыняты меры ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Як жа правільна выбраць такую прадукцыю і на што варта звяртаць увагу спажыўцу? Вельмі часта дадзены тавар рэалізуецца на вагу або фасуецца ў пакеты. У выпадку куплі ўжо расфасаванага тавару непасрэдна на ўпакоўцы або на этыкетцы абавязкова павінны быць указаны: назва харчовай прадукцыі, дата яе вырабу, тэрмін яе прыдатнасці і ўмовы захоўвання. Купляючы арэхі на вагу, ніхто не застрахаваны ад таго, што вам прададуць заляжалы або сапсаваны тавар. Таму не варта забываць аб дбайным візуальным аглядзе. Напрыклад, пры выбары арэхаў звярніце ўвагу на тое, каб на іх не было цвілі і плямаў, колер павінен быць раўнамерны, пах адпаведны. Наяўнасць цвілі сведчыць аб небяспечных рэчывах – афлатаксінах, якія могуць выклікаць цяжкія атручванні арганізма. Старайцеся купляць суцэльныя арэхі, а не арэхі ў здробненым або молатым выглядзе. Тэрмін прыдатнасці ў здробненых арэхавых ядраў рэзка скарачаецца, і прадукт хутка псуецца. Калі ў вас ёсць магчымасць выбіраць паміж ачышчанымі арэхамі і арэхамі ў шкарлупіне, аддайце перавагу апошнім. Пры куплі ачышчаных арэхаў, аглядзіце іх ядро – яно павінна быць добрага колеру, суцэльным і не зморшчаным.

Гродзенская абласная інспекцыя Дзяржстандарту

 

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

12 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

14 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

14 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

16 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

16 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

17 часов ago