Штоквартальна супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі па абслугоўванні Дзятлаўскага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў праводзяць прафілактычныя акцыі, накіраваныя на прыцягненне ўвагі да парушэнняў правілаў дарожнага руху пры ажыццяўленні паркоўкі транспартных сродкаў на месцах, прадугледжаных для стаянкі аўтамабіляў людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

8 снежня чарговы рэйд дзяржаўтаінспектары разам з карэспандэнтам газеты “Перамога” правялі ў Дзятлаўскім раёне. Супрацоўнікі ДАІ былі задаволеныя, што іх рэгулярная прафілактычная работа ў гэтым кірунку дае станоўчы вынік: у гэты дзень ні аднаго парушэння не выяўлена.
Такія рэйды дзяржаўтаінспектары будуць праводзіць і надалей і просяць усіх удзельнікаў дарожнага руху быць сумленнымі і ўважлівымі ў адносінах не толькі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але і адзін да аднаго.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga