На моладзевым календары Дзятлаўшчыны – “Святкі.by”

Станцаваць, паспяваць, прыдумаць пажаданні, паваражыць, увасобіцца ў казачную ролю – ды проста!

17 студзеня ў Дзятлаве прайшоў традыцыйны раённы моладзевы агеньчык “Святкі.by”, які дзятлаўчане яшчэ называюць святам знаёмстваў і гумару, радасці і крэатыву.

Як і ў папярэднія гады, лакацыяй “Святак-2025” выбралі рэстаран райцэнтра “Ліпічанка”.

Сустрэча зноў выдалася багатай на жарты, творчасць, весялосць, танцы і аб’яднала на адной святочнай пляцоўцы прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, установаў адукацыі, аховы здароўя раёна.

Поспехаў у рабоце і працоўнага росту ім жадалі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, старшыня прафсаюзнай пярвічкі цэнтральнай раённай бальніцы Валерый Макарчык.

“Святкі.by” адметныя тым, што гарманічна аб’ядноўваюць у сабе народныя традыцыі, характэрныя для заліхвацкіх святачных гулянняў,  і сучасныя формы моладзевага адпачынку, таму заўсёды прыносяць удзельнікам цікавыя сюрпрызы і шмат пазітыву.

– На моладзевым календары Дзятлаўшчыны “Святкі” з’явіліся больш за дзесяць гадоў таму, – расказаў Уладзімір Казак. – У раёне ёсць і больш афіцыйныя сустрэчы, якія мы правялі крыху раней і расказалі вам, чым жыве Дзятлаўшчына, якія магчымасці ёсць у раёне для маладых спецыялістаў. Цяпер мэта іншая – каб вы зарадзіліся энергіяй і творчымі сіламі.

Аднак не магу не падзяліцца з вамі сваімі трывогамі: нядаўна прачытаў у газеце “СБ. Беларусь сёння” артыкул “Лянота, узведзеная ў субкультуру”. Ён аб тым, што ў краінах Захаду сярод моладзі актыўна прапагандуецца творчая лянота. Прыхільнікі гэтай плыні нічога не робяць, толькі адпачываюць, і ўжо чвэрць маладых людзей “пакутуюць на гэту хваробу”. Упэўнены: вы не такія. Я заклікаю вас не стаяць на месцы – развівацца, атрымліваць адукацыю і самаадукацыю, займацца спортам. Поспехаў вам на прафесійным шляху, заставайцеся актыўнымі членамі грамадства, стварайце ўласную будучыню і нашай краіны.

– Сёння апошні вечар Святак, ён чароўны, таму загадвайце жаданні, няхай яны спраўдзяцца, – пажадала Кацярына Хілімончык. – Віншую вас са святамі, творчага настрою, поспехаў, будзьце добрымі спецыялістамі і праслаўляйце сваімі справамі Беларусь.

– Было б прыемна, каб сёння вы пазнаёміліся, а праз некаторы час мы згулялі хоць адно вяселле, – пераняў эстафету пажаданняў Валерый Макарчык. – Жадаю, каб у вас на рабоце было заўжды спакойна і панаваў лад, цярпення вам, здароўя, фінансавага дабрабыту. 

На гэтым святочныя сюрпрызы не скончыліся: маладых спецыялістаў раёна чакалі заданні “з капелюша” і знаёмства з Калядой, цікавае апытанне на веданне народных традыцый, затым яны і самі далучыліся да гурта калядоўшчыкаў. Пераапранутыя ў Казу, Мядзведзя, Пеўня, Цыганку, іншых герояў, варажылі калегам.

Насычаная конкурсна-забаўляльная праграма не стаміла ўдзельнікаў “Святак-2025”, і сустрэчу прадоўжыла вясёлая дынамічная дыскатэка.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Крок у свет ведаў праз бібліятэку

Пачатак верасня – час адкрыццяў, новых ведаў і шчырых усмешак. Менавіта ў гэтыя восеньскія дні…

11 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таццяна Луня: “Столькі Бог наканаваў мне пражыць”

У лёсе гэтай пажылой жанчыны, як у люстэрку, адбіліся ўсе нягоды XX стагоддзя: Вялікая Айчынная…

11 часов ago

Ведае ўчастковы. Пры якіх умовах можна стаць дружыннікам?

Пытанне: мой знаёмы хоча стаць дружыннікам? Куды для гэтага трэба звяртацца? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі…

13 часов ago

Падзякі і ўзнагароды за выніковую працу

Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…

1 день ago

Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают аграрии в Беларуси

На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…

1 день ago

Час паспяшацца на прышчэпку

Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…

1 день ago