Па выніках 2018 года ў раёне ўзрасла колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі: 5 падлеткаў учынілі 7 злачынстваў (у 2017 годзе 3 падлеткі ўчынілі 4 злачынствы), сярод іх 4 непаўналетнія, якія ўчынілі злачынствы на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, былі жыхарамі суседніх –  Зэльвенскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Слонімскага раёнаў.

Змянілася структура падлеткавых злачынстваў. Так, калі ў 2017 годзе ўчыняліся крадзяжы, то ў 2018 годзе былі зарэгістраваны хуліганства ў стане алкагольнага ап’янення, якое суправаджалася выкарыстаннем фізічнай сілы, а таксама ўгон падлеткам транспартнага сродка.

Значна ўзрасла колькасць правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі ў сувязі з парушэннем антыалкагольнага заканадаўства. За знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення і ўжыванне спіртных напояў у грамадскіх месцах былі затрыманы 29 падлеткаў.

Вострай застаецца праблема забеспячэння палавой недатыкальнасці непаўналетніх. У 2018 годзе ахвярамі падобных злачынстваў сталі 13 падлеткаў Дзятлаўскага раёна.

Абстаноўка, якая склалася ў раёне, патрабуе актывізацыі дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні безнагляднасці і правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі. У 2019 годзе неабходна прадоўжыць работу па ўдасканаленні прафілактычных мерапрыемстваў, арганізацыі карыснай занятасці падлеткаў у вольны час, часцей тлумачыць навучэнцам установаў адукацыі патрабаванні дзеючага заканадаўства.

Алег ВЯЛІЧКА,
пракурор Дзятлаўскага раёна

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации