На Хрышчэнне Гасподняе — у Цяцейкі

Хрышчэнне — адно з найважнейшых царкоўных святаў. У гэты дзень Іаан Хрысціцель (Прадцеча) хрысціў Ісуса ў рацэ Іардан. Яшчэ адна назва свята — Богаяўленне, бо ў гэты дзень свету ўпершыню з’явілася Найсвяцейшая Троіца — Бог Айцец абвясціў пра Сына з нябёсаў, Сын прыняў хрышчэнне ў рацэ Іардан, і Дух Святы сышоў на Сына ў выглядзе голуба. Пра гэта сведчаць усе чатыры Евангеллі.

У памяць аб біблейскіх падзеях хрысціяне захоўваюць традыцыю хадзіць на свята да Іардані. Асаблівасцю Хрышчэння з’яўляюцца два вялікія водаасвячэнні. Першае з іх адбываецца напярэдадні свята — 18 студзеня ў храмах, а другое — 19 студзеня, у дзень самога свята, не толькі ў цэрквах, але і пад адкрытым небам (асвячаецца вада на рэках і азёрах, сажалках і ў студнях). Лічыцца, што на Хрышчэнне Гасподняе вада валодае цудадзейнымі ўласцівасцямі: не толькі ачышчае душу, але і пазбаўляе ад розных хваробаў. Адсюль і традыцыя тройчы акунацца ў Іардань.

На Дзятлаўшчыне, на аграсядзібе «Каля дуба» ў вёсцы Цяцейкі штогод на мясцовай азярыне на Хрышчэнне Гасподняе абсталёўваецца і асвячаецца купель — крыжападобная палонка «Іардань».

Сёлета гаспадары сядзібы Сяргей Міхайлавіч і Жанна Юр’еўна Калпінскія таксама запрашаюць гасцей. 18 студзеня ў 14 гадзін 30 хвілін тут адбудзецца вадасвятны малебен з удзелам айца Сергія Антошкава, настаяцеля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Дварэц. Удзел у службе могуць прыняць усе жадаючыя. Пасля малебна, а таксама ўвесь дзень 19 студзеня вернікі змогуць акунуцца ў «Іардань». Калі паспрыяе надвор’е, гэта будзе традыцыйная палонка ў форме крыжа, калі не — на азярыне наладзяць зручны спуск да вады. Для гасцей гаспадары арганізуюць частаванне гарачым чаем. Усе пералічаныя мерапрыемствы шмат гадоў запар арганізоўваюцца на дабрачыннай аснове, наведаць іх можа бясплатна любы жадаючы.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

17 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

22 часа ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

1 день ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago