У Полацкім дзяржаўным лясным каледжы прайшоў фінал рэспубліканскага юніёрскага конкурсу “Квiтней, мой лес”, у якім паўдзельнічалі навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, на базе якой працуе школьнае лясніцтва, Аляксандра Савань і яе настаўніца біялогіі Алена Стракоўская.
Як расказала наша юная зямлячка, на рэспубліканскім этапе ў секцыі “Устойлівае лесакіраванне” яна прадстаўляла свой даследчы праект “Стварэнне экасцежкі на аснове аналізу месцаў вырастання раслін і пасялення жывёлаў на тэрыторыі дэндрапарка Вензавецкага лясніцтва Дзятлаўскага раёна”, які ўжо стаў пераможцам абласнога этапу конкурсу. У аснове даследчай работы, якую Аляксандра напісала пад кіраўніцтвам Алены Яўгеньеўны, вучэбная экалагічная сцяжынка – своеасаблівы “кабінет” для заняткаў у жывой прыродзе. Гэта распрацаваны маршрут з 5-ю станцыямі, які дазваляе знаёміцца з рознымі прыроднымі аб’ектамі. Яго можна выкарыстоўваць як экскурсійны або ў якасці вучэбнага для школьнікаў на занятках. Так, падарожнічаючы па экасцежцы, на яе станцыях можна даведацца пра разнастайнасць змешанага лесу, яго ярусы, будову раслін, у “Зялёнай аптэцы” вывучыць зёлкі, спосабы іх нарыхтоўкі, захоўвання, ужывання, дазнацца, чаму і як трэба ахоўваць мурашнікі, пачуць галасы птушак і ўбачыць, якія сінічнікі і шпакоўні змайстравалі для лясных крылатых насельнікаў дзятлаўскія школьнікі, узгадаць асабліва ахоўваемыя расліны з Чырвонай кнігі. У час рэспубліканскага конкурсу “Квiтней, мой лес” усю гэту інфармацыю Аляксандра Савань прадставіла ў фармаце прэзентацыі свайго праекта. Хоць работа і не ўвайшла ў тройку сёлетніх лідараў, аднак заслужыла станоўчы водгук старшыні журы – першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Драгуна.
Яшчэ ў час паездкі ў Полацк нашы землякі разам з іншымі канкурсантамі наведалі Сафійскі сабор, музей рыцарства, “Домік Пятра”, лясны гадавальнік Полацкага лясгаса і ўсклалі кветкі да Кургана Славы.
– Работа над праектам будзе прадоўжана, магчыма, маршрут павялічыцца і стане веласіпедным, – адзначыла Алена Стракоўская. – Мы пастараемся дабавіць яшчэ больш станцый. Вельмі ўдзячны за разуменне, супрацоўніцтва і падтрымку ў час нашай даследчай дзейнасці ляснічаму Вензавецкага лясніцтва Дзмітрыю Ваніслаўчыку. За арганізацыю паездкі на конкурс і магчымасць пабываць на мерапрыемстве такога фармату шчырае дзякуй адрасуем начальніку ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Сяргею Дурко і яго намесніку па ідэалагічнай рабоце Аляксею Урбановічу, які суправаджаў канкурсантаў Гродзеншчыны на рэспубліканскі этап.
– Для мяне гэта важны вопыт, які дапамог зразумець, на што варта звяртаць увагу ў далейшым, – прызналася Аляксандра. – Тое, што мы трапілі на рэспубліканскі этап, лічу, ужо значнае дасягненне, бо канкурэнцыя была вельмі сур’ёзнай і ў Полацку Гродзенскую вобласць па намінацыях прадстаўлялі ўсяго тры навучэнцы школьных лясніцтваў – з Ваўкавыскага, Мастоўскага і мы з Дзятлаўскага раёнаў. Было цікава, пазнавальна і вельмі прыемна, што пабачылі столькі адметных мясцін.
Ірына СТЫРНІК
Фота аўтара і ўдзельнікаў конкурсу
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…
21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…
22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…
Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…
Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…
Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…