Categories: Падзеі

На Дзятлаўшчыне працуюць сапраўдныя прафесіяналы

Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў газавай службы карэспандэнтка пагутарыла з начальнікам Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Уладзімірам Сіняком аб справах надзённых, падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона і дасягненнях дзятлаўскіх газавікоў.

— Уладзімір Аляксандравіч, што сёння ўяўляе сабой газавая гаспадарка Дзятлаўшчыны?

— Працягласць газаразмеркавальнай сістэмы раёна сёння складае больш за 403 кіламетры газаправодаў, у тым ліку амаль 258 кіламетраў – у сельскай мясцовасці. Актыўную ахову газаправодаў ад карозіі забяспечваюць 47 станцый катоднай аховы. У эксплуатацыі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння знаходзяцца 29 газарэгулятарных пунктаў (96 % тэлемеханізаваны), 30 шафавых рэгулятарных пунктаў і 741 рэгулюючы клапан. У раёне 8,5 тысячы кватэр забяспечаны прыродным газам, з іх 3,3 тысячы – у сельскай мясцовасці. Газіфікаваны 12 з 14 аграгарадкоў раёна. Акрамя таго, спажыўцамі прыроднага газу з’яўляюцца 19 прадпрыемстваў, 8 сельгасвытворчых кааператываў.

— Ці гатовы Дзятлаўскі раён газазабеспячэння да ацяпляльнага сезона?

— Уся неабходная падрыхтоўка ўжо завершана. За 8 месяцаў 2016 года мы газіфікавалі прыродным газам 12 кватэр, перавялі на прыродны газ 20 кватэр. Каб жыхары Дзятлаўшчыны камфортна і без праблем карысталіся газам у ацяпляльны сезон, мы правялі замену 32 нацяжных кранаў на стаяках на шаравыя, замянілі два газарэгулятарныя пункты і адзін шафавы, за сродкі насельніцтва памянялі 500 бытавых газавых плітаў, якія адпрацавалі больш за 20 гадоў.

Лепшая брыгада па эксплуатацыі і рамонце газарэгулятарных пунктаў і іх прыз. На фота злева направа: слесар А. Абражэй, вадзіцель Ч. Кароль, майстар С. Тухто, слесар В. Паноў.

— Якімі прафесійнымі поспехамі парадавалі сёлета дзятлаўскія газавікі?

— Самае дарагое, што ёсць у арганізацыі, – гэта яе работнікі. З году ў год працаўнікі газавай службы Дзятлаўшчыны пацвярджаюць званне прафесіяналаў сваёй справы на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах прафесійнага майстэрства. Брыгада па эксплуатацыі і рамонце газарэгулятарных пунктаў пад кіраўніцтвам майстра Сяргея Тухто стала лепшай у вобласці і дастойна выступіла на рэспубліканскім этапе. Таксама выдатна паказала сябе і было ўзнагароджана дыпломамі звяно па абслугоўванні вонкавых газаправодаў пад кіраўніцтвам старшага майстра Івана Кавальчука. Наша служба эксплуатацыі ўнутраных газаправодаў пад кіраўніцтвам старшага майстра Пятра Горбача таксама стала прызёрам абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства. Дзятлаўскі раён газазабеспячэння займае лідзіруючую пазіцыю сярод арганізацый унітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз” – нашы работнікі абслугоўваюць больш за 90% усяго газавага абсталявання ў раёне.

— Што робіце для стварэння спрыяльных умоваў працы?

— Нагадаю, што сёлета 19 студзеня адбылося ўрачыстае адкрыццё базы Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння пасля рэканструкцыі, таксама былі выдаткаваны грашовыя сродкі на бягучы рамонт кабінетаў і калідораў базы. Да канца каляндарнага года будзе прафінансавана рэканструкцыя і мадэрнізацыя гаражоў арганізацыі.
Праводзім пастаяннае абнаўленне тэхнічных сродкаў, у тым ліку – аўтатранспарту. За апошнія два гады ступень зносу аўтатранспарту раёна газазабеспячэння скарацілася з 60% да 30%. Сёлета таксама атрымалі два аўтамабілі – для перавозкі звадкаванага газу і для абслугоўвання газарэгулятарных пунктаў. У бліжэйшых планах – набыць яшчэ адзін аўтамабіль для работнікаў абаненцкай службы.

— Хто сёлета будзе ўзнагароджаны за працу і з нагоды прафесійнага свята?

— На Дошку гонару УП “Гроднааблгаз” занесены В. М. Казлянкоў, на Дошку гонару ВУ “Слонімгаз” – А. А. Мельніковіч, Ганаровай граматай УП “Гроднааблгаз” узнагароджаны В. В. Паноў і А. В. Абражэй, граматай ВУ “Слонімгаз” – М. М. Ціхан, У. У. Ерамейчык, Падзячным лістом Дзятлаўскага райвыканкама – Ю. В. Бурдун, Падзячным лістом Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – С. М. Клімко, С. К. Сёмуха. За актыўны ўдзел у культурна-масавым і спартыўным жыцці калектыву будуць узнагароджаны Т. Б. Герус, У. В. Данільчык, А. А. Нічыпар.

— Уладзімір Аляксандравіч, што пажадаеце калегам з нагоды свята?

— Галоўнае пажаданне – безаварыйнай работы. Усім сённяшнім работнікам газавай галіны і тым, хто на заслужаным адпачынку, зычу моцнага здароўя і дабрабыту ў сем’ях.

Гутарыла Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

4 часа ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

5 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

5 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 31 июля 2026 года. Подписывайтесь…

6 часов ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

7 часов ago

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

21 час ago