Categories: Падзеі

На Дзятлаўшчыне адкрыўся абласны турзлёт працоўнай моладзі (фота)

Абласны турысцкі злёт, прысвечаны Году культуры, пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі праходзіць ва ўрочышчы Рыбакі на Дзятлаўшчыне. Удзел у злёце бяруць 17 каманд з раёнаў Гродзенскай вобласці і горада Гродна.

7 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. Ад гаспадароў зямлі, якая трэці год запар прымае абласны турысці злёт, гасцей з усіх рэгіёнаў Гродзеншчыны, прысутных павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён пажадаў турыстам удачы на этапах спаборніцтваў і добрага баўлення часу, запрасіў бываць на Дзятлаўшчыне часцей.

Галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Іван Калбаска адрасаваў моладзі Гродзеншчыны пажаданні цікавых спаборніцтваў, таварыскага духу і добрага надвор’я.

«У абласным турысцкім злёце за тры дні спаборніцтва абавязкова вызначыцца пераможца, без гэтага ніяк. Аднак я ўпэнены, што тых, хто прайграў, на турзлёце не будзе, — дадаў ён.

Да агучаных пажаданняў далучылася першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага рэспубліканкага саюза моладзі Эліна Брага. Яна расказала пра мноства праектаў, у якіх моладзь Гродзеншчыны ўдзельнічае ў Год культуры. Яна адзначыла, што, па словах кіраўніка дзяржавы, здаровы лад жыцця з’яўляецца адным з прыярытэтаў.

Галоўны рэдактар газеты «Гродзенская праўда» Павел Сухарукаў, які не першы раз з’яўляецца госцем абласнога турысцкага злёту на Дзятлаўшчыне, адрасаваў свае пажаданні камандам удзельніцам мерапрыемства. Ён згадаў сваё турысцкае юнацтва і выказаў радасць з той нагоды, што моладзь працягвае добрыя традыцыі здаровага ладу жыцця.

Пасля прадстаўлення каманд-удзельніц абласнога турысцкага злёту працоўнай моладзі Гродзеншчыны і іх капітанаў права падняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена пераможцы мінулагодніх спаборніцтваў — капітану каманды-прадстаўніцы Дзятлаўскага раёна СВК «Хвінявічы».

Сваё майстэрства валодання мячом прадэманстравалі юныя футбалісты — выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы горада Дзятлава. Ад моладзі Гродзеншчыны Эліна Брага ўручыла ім у падарунак футбольныя мячы.

Фота Н. Авярчук

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

14 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

17 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

17 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

17 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago