Лістапад прынёс на Дзятлаўшчыну першы снег, а разам з ім пытанне, ці гатовы службы раёна да зімы? Яго мы адрасавалі начальніку Дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 119 Віталію Балтрушку, а таксама даведаліся вынікі работы сезона і важныя навіны.
– Віталій Мікалаевіч, як дарожнікі падрыхтаваліся да халадоў?
– На сёння ДРБУ-119 гатова да зімняга ўтрымання дарог на 100 %. У нашым аўтапарку ёсць тры пагрузчыкі для загрузкі пясчана-саляных сумесяў і разборкі снежных завалаў, тры аўтамабілі МАЗ з пяскараскідвальнікамі і ачышчальнымі валамі, чатыры трактары МТЗ з адваламі для ачысткі праезнай часткі дарогі ад снегу, тры аўтагрэйдары, а таксама тры аўтамабілі для перавозкі людзей. Уся тэхніка прайшла падрыхтоўчыя выпрабаванні, мае адзнаку аб дзяржаўным тэхаглядзе і ўкамплектавана вадзіцелямі. На мясцовых аўтамабільных дарогах мы ўстанавілі знакі “Галаледзіца” і прыступілі да ўстаноўкі ўказальных вех. Маем запас 637 тон солі (па плане ўсяго 1146), прыгатавалі сумесі 1 : 1 – 121 тону, 1 : 3 – 1445 тон і 1 : 19 (для апрацоўкі гравійных пакрыццяў) – 407 тон, перавыконваем план на 1 лістапада.
– Ці паспелі заасфальтаваць усё запланаванае?
– Практычна ўсё, намечанае на 2026 год, выканалі. Завяршаем асфальтаванне апошніх участкаў мясцовых дарог, згодна з планам мы павінны завяршыць работы да 20 лістапада. Працуем на аўтадарозе Жукоўшчына – Пецюкі – Страла – Краглі, працягласць адрэзка 1,5 кіламетра. Правялі рамонт асфальтавага пакрыцця з 29-га па 30-ы кіламетр дарогі Наваельня – Казлоўшчына – Дзераўная, таксама на дарогах Лапушна – Зарой (3 кіламетры), Жукоўшчына – Страла – Алёхнавічы (1,3 кіламетра), на пад’ездзе да гарпасёлка Наваельня ад аўтадарогі Р-10 Любань – Навагрудак – Дзятлава; уладкавалі новы асфальт на аўтадарогах Дзятлава – Раготна – Горка – Малыя Шастакі (з 30-га па 32-гі кіламетр), Наваельня – Казлоўшчына – Дзераўная (з 39-га па 44-ы кіламетр); правялі рамонт моста на дарозе Хадзяўляны – Міроўшчына – Руда Яварская; зрабілі ўмацаваную пешаходную дарожку на дарозе Раклевічы – Норцавічы – Засецце, а таксама рамонт асфальтавага дарожнага пакрыцця з 0,5 да 2,1 кіламетра (да вёскі Засецце); абнавілі гравійнае пакрыцце на дарогах Боцкавічы – Таркачы – Навасёлкі (рамонт будзе прадоўжаны).
– Ці ёсць навіна, якой варта падзяліцца з дзятлаўчанамі?
– Так, сёлета ДРБУ-119 стала ўдзельнікам абласной інвестпраграмы, згодна з якой у Наваельні быў устаноўлены новы асфальтабетонны завод сумеснай казахстанска-кітайскай фірмы “Лудэ-Каз”. Нашымі сіламі была заліта бетонная пляцоўка для завода, устаноўку і мантаж абсталявання правялі спецыялісты з Казахстана. Цяпер ідзе яго наладка і запуск у тэставым рэжыме. Асфальтабетонны завод высокапрадукцыйны: ён зможа выпускаць да 1000 тон асфальтабетону за 8 гадзін, будуць працаваць тры аператары. Канструкцыю старога завода плануецца ў перспектыве дэмантаваць.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…