Завяршылася акцыя “Чыстыя рукі”, якая праходзіла на Дзятлаўшчыне з 16 студзеня па 3 лютага. Яе арганізатарам стаў Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Карэспандэнтка пагутарыла з доктарам-эпідэміёлагам Дзятлаўскага райЦГЭ Мікалаем Дзядовічам і даведалася пра падрабязнасці акцыі.
Пытанне: у чым была ваша галоўная задача пры правядзенні акцыі “Чыстыя рукі”?
Адказ: мы пастараліся сфарміраваць у дзяцей карысную звычку і паказаць, як простае мыццё рук з мылам можа захаваць здароўе і зберагчы ад розных захворванняў.
Пытанне: што бывае, калі мыць рукі недастаткова часта?
Адказ: калі дакранацца да вачэй, носа або рота бруднымі рукамі, можна заразіць сябе бактэрыямі і захварэць гепатытам, дызентэрыяй, вострымі рэспіраторнымі і многімі іншымі захворваннямі. Акрамя таго, ёсць рызыка заразіць іншых людзей.
Пытанне: як правільна мыць рукі?
Адказ: трэба змачыць рукі вадой і нанесці на іх вадкае мыла, ўспеніць яго, расцёршыдалонямі. Старанна вымыйце кожны ўчастак далоняў: ад тыльных бакоў да пальцаў, міжпальцавых прамежкаў і пазногцяў. Дастаткова 30 секунд, каб вашы рукі зноў сталі чыстымі.
Пытанне:калі патрэбна мыць рукі?
Адказ:акрамя відавочных сітуацый, накшталт вяртання з вуліцы і наведвання туалета, мыць рукі патрэбна перад прыняццем ежы, пасля кашлю ці чхання, стасункаў з жывёламі, гульняў і заняткаў спортам, а таксама пасля наведвання грамадскіх месцаў (напрыклад, візітаў у краму і паездак у транспарце), а таксама калі вы карысталіся грашыма.Выкананне гэтых простых правілаў дапаможа захаваць здароўе і пазбегнуць інфекцый.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…
Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…
Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…
Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…
Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…
Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…