Галоўнае Падзеі Улада
1 min read
1120

Калектыў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях павіншаваў яго начальнік Сяргей Казушчык:

– Дзень пажарнай службы – даніна павагі тым людзям, якія стаялі каля вытокаў яе стварэння ў далёкім 1853 годзе. Мы ганарымся мужнасцю і адвагай нашых папярэднікаў. Многае змянілася за гэтыя гады: з году ў год служба развіваецца і ўдасканальваецца, дазваляючы нам аператыўна рэагаваць на розныя надзвычайныя сітуацыі і пагрозы.  Мы помнім і шануем традыцыі, закладзеныя ветэранамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сардэчна віншую ўсіх са святам і дзякую за службу асабоваму саставу.

Сяргей Сяргеевіч уручыў калегам узнагароды Міністэрства МНС, абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, а таксама юбілейныя ўзнагароды і чарговыя званні.

Да віншаванняў далучыўся кіраўнік раённага аб’яднання добраахвотнага пажарнага таварыства Уладзімір Андрукевіч.

Прыемныя музычныя сюрпрызы гасцям мерапрыемства падарылі ветэран пажарнай службы Сяргей Малышчык, а таксама артысты Дзятлаўшчыны – Анастасія Голуб, Ганна Харлінская, Чэслаў Свіб, Алена Касцюк, Людміла і Сяргей Баклушыны.

У гэты святочны дзень прынялі прысягу на вернасць Айчыне маладыя работнікі райаддзела. Ва ўрачыстай абстаноўцы каля помніка героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову рады Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папоўнілі чатыры чалавекі: Данііл Вяргун, Яўген Антончык, Яраслаў Клімко і Юрый Мікульскі.

З важным этапам у жыцці  іх павіншавалі начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык, старшыня ветэранскай арганізацыі Сяргей Малышчык, настаяцель храма Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц айцец Сергій і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз-пробашч Андрэй Лішко.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина

Похожие публикации