Categories: Падзеі

На Дзятлаўшчыне пачалося датэрміновае галасаванне

Сёння 13 лютага 2018 года пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы 28-га склікання.

Карэспандэнтка газеты “Перамога” наведалася на Дварэцкі ўчастак для галасавання №8, дарэчы самы вялікі ў сельскай мясцовасці Дзятлаўскага раёна, дзе чакаюць галасаваць 878 выбаршчыкаў, і даведалася, ці актыўна мясцовыя жыхары прымаюць удзел у датэрміновым галасаванні.

У першы дзень датэрміновага галасавання, незадоўга да яго пачатку, як і належыць тут апячаталі скрыню для галасавання і наклеілі на яе аркуш паперы з подпісамі членаў участковай камісіі (частка 3 артыкула 51 Выбарчага кодэкса РБ).

На гадзінніку без некалькіх хвілін 10 гадзін, а ў школьным фае, дзе знаходзіцца ўчастковая выбарчая камісія, з’яўляецца першы выбаршчык – воін-афганец Юрый Яфімаў. Яго просяць дачакацца вызначанага часу.

Нарэшце першы бюлетэнь апушчаны ў урну.

Пытаюся, “чаму галасуеце датэрмінова і ці актыўны вы выбаршчык?”

– Прагаласаваць датэрмінова мяне “паклікаў” абавязак грамадзяніна і воіна-афганца.

Я заўсёды прымаю ўдзел у выбарах, бо як ужо зазначыў, лічу гэта абавязкам кожнага з нас. Мы павінны выбраць людзей, якія будуць рабіць нашу краіну лепшай, будуць клапаціцца пра наша з вамі далейшае жыццё. Заклікаю, каб на выбары прыходзілі ўсе і скарысталіся сваім выбарчым правам: прагаласавалі за дастойных кандыдатаў.

З лёгкай рукі Юрыя Яфімава на Дварэцкім ўчастаку для галасавання №8 пачынаецца актыўнае галасаванне. З моманту адкрыцця прыходзяць каля двух дзясяткаў чалавек.

Дарэчы, прагаласаваць датэрмінова можна па 17 лютага ўключна з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін. Такое права прадастаўлена выбаршчыкам, якія ў дзень выбараў не будуць знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычынаў немагчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

4 часа ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

5 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

5 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 31 июля 2026 года. Подписывайтесь…

6 часов ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

7 часов ago

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

21 час ago