На абед – у поўнай зброі, каб жыццё было ў спакоі

Удзел пагранічных войскаў у баявых дзеяннях у Афганістане – адзін з самых складаных і цяжкіх перыядаў аператыўна-вайсковай дзейнасці савецкіх пагранвойскаў за ўвесь час іх існавання.

Пагранічнікі абаранялі межы Радзімы па абодва бакі савецка-афганскай мяжы. Мала хто ведае, што ўжо праз месяц пасля ўводу савецкіх войскаў у Афганістан, у студзені 1980 года, пагранічнікі правялі некалькі баявых аперацый на тэрыторыі сумежнай дзяржавы. Апошнюю кропку ў гэтай вайне таксама паставілі яны.

У пачатку баявых дзеянняў сіламі зводных баявых атрадаў і мотаманеўраных груп былі прыкрыты найбольш небяспечныя кірункі на савецка-афганскай мяжы. Сярод іх – Пянжскі.

Туды у 1988 годзе з роднай Дзятлаўшчыны адправіўся на службу васямнаццацігадовы Вячаслаў Касянюк. Ён застаў перыяд, калі адбылося ўзмацненне пагранічнай групоўкі ў сувязі з вывадам частак савецкіх войскаў з некаторых раёнаў поўначы Афганістана і рэзкай актывізацыяй дзеянняў мяцежнікаў у памежнай зоне і на самой мяжы. У той час у зоне адказнасці пагранічных войскаў дзейнічала да 40 тысяч узброеных маджахедаў.

Першыя некалькі месяцаў службы ў 2-й манеўранай групе праходзілі для салдата ў пастаянным руху. Даводзілася пераязджаць з месца на месца, пакуль не спыніліся на базе ў Тулукане. Сам Вячаслаў Касянюк неахвотна дзеліцца ўспамінамі, бо не так проста зноў адчуваць тое, пра што хацелася б забыць:

– Першыя месяцы службы мы паасобку не хадзілі з суправаджэннем, таму што маглі трапіць у засаду або на расцяжку. На абед таксама хадзілі ў поўнай зброі. Аўтамат быў заўсёды зараджаны.

Вячаслаў Вячаслававіч шчыра прызнаецца, што было часам страшна. Але пра гэта не думалі, таму што ў любы момант мог напасці вораг:

– Аднойчы наша група суправаджала харчовую калону і вялікую цыстэрну з вадой. Спыніліся салдаты на начлег за два кіламетры ад апусцелага кішлака і былі ўпэўненыя, што там спакойна. Але ўначы пачаўся абстрэл. Нас выратавала цыстэрна, можна сказаць. Больш за ўсё стралялі па ёй. Магчыма, думалі, што там гаручае, ад якога нас магло падарваць.

Усё абышлося, і ў групе Вячаслава Касенюка ніхто не пацярпеў. Мужчына адзначае, што карэннае насельніцтва і афганскія вайскоўцы не канфліктавалі з савецкімі салдатамі, а існавалі кожны сам па сабе.

Шкада было мірных афганцаў, якія не бачылі ні ў кім абароны, а спадзяваліся толькі на свае сілы.

За Пянжам Вячаслаў праслужыў год. Калі прыйшло паведамленне аб вывадзе войскаў з Афганістана, савецкія салдаты па магчымасці ўзялі з сабой тэхніку, боепрыпасы, паліва. Усё астатняе пахавалі на месцы.

Афган для Вячаслава Касенюка за год стаў цэлай эпохай, стратай маладосці і пераходам на новы ўзровень жыцця. Пасля службы мужчына вярнуўся на родную дзятлаўскую зямлю, якая выглядала ўжо па-іншаму: прырода здавалася больш каларытнай, зіма не палохала марозам, твары блізкіх людзей ператварыліся ў самыя незвычайныя.

Цяпер ён працуе вальшчыкам лесу ў Гезгалаўскім лясніцтве, а пра службу ў Афганістане ўспамінае кожны год 15 лютага на сустрэчы з баявымі таварышамі.

Юлія БАКУНОВІЧ
Матэрыял падрыхтаваны пры дапамозе галоўнага спецыяліста ваенкамата Дзятлаўскага раёна Валянціна АБУХАВА

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

3 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

3 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

4 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

5 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

5 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

8 часов ago