Categories: Падзеі

На абароне правоў работніка

Судом Дзятлаўскага раёна пад старшынствам суддзі Вадзіма Дуброўскага  разгледжана грамадзянская справа аб выплаце Дварэцкім ільнозаводам аднаразовай матэрыяльнай дапамогі. З іскам у суд звярнулася ўдава загінулага ў выніку няшчаснага выпадку работніка льнозавода. Калектыўным дагаворам прадпрыемства, акрамя выплат, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, павінна выплачвацца аднаразовая матэрыяльная дапамога сям’і работніка, які загінуў у выніку няшчаснага выпадку на вытворчасці ці памёр з прычыны вытворчай траўмы або прафесійнага захворвання, у памеры 120 сярэднямесячных заработных, плат загінулага налічаных па заробку за год ад месяца, які папярэднічае няшчаснаму выпадку. Згодна з тым жа дагаворам гэтая выплата можа быць зменшана, але не больш чым на 50 %, калі няшчасны выпадак наступіў у выніку грубай неасцярожнасці самога пацярпелага. Калі ж пашкоджанне здароўя, калецтва або смерць работніка з’явіліся вынікам наўмыснага намеру, пацверджанага ва ўстаноўленым парадку праваахоўнымі органамі, або пацярпелы ў момант атрымання траўмы знаходзіўся ў стане алкагольнага, таксічнага ці наркатычнага ап’янення, то права работніка (членаў сям’і) на атрыманне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі не ўзнікае. З прычыны таго, што пры расследаванні было ўстаноўлена, што загінулым пры выкананні работ былі парушаны правілы аховы працы, камісіяй па працоўных спрэчках прадпрыемства ў выплаце кампенсацыі сям’і пацярпелага было адмоўлена. Суд з прынятым рашэннем не пагадзіўся.

Тарыфным пагадненнем паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Беларускім прафесійным саюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу і рэспубліканскім аграпрамысловым саюзам “БелАПС”, пагадненнем паміж Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Гродзенскім абласным аграпрамысловым Саюзам і распрацаваным у адпаведнасці з імі калектыўным дагаворам прадпрыемства, які з’яўляецца абавязковым для наймальніка і работніка, прадугледжаная прававымі актамі кампенсацыя, паменшаная да 50 %, выплачваецца сям’і загінулага работніка, нават калі ён сам вінаваты.

Актам аб няшчасным выпадку ўстаноўлена, што грамадзянін Т., не зафіксаваўшы канструкцыі і колы прычэпа льноўборачнага камбайна, прыступіў да выканання рамонтных работ, у выніку чаго адбылося яго перакульванне і гібель мужчыны. Пацярпелы ў стане алкагольнага ап’янення не знаходзіўся, выконваў свае непасрэдныя абавязкі ў працоўны час на тэрыторыі завода. Як устаноўлена судом, за ўвесь перыяд работы трактарыстам 4 разраду (стаж працы больш за 33 гады, з іх 16 гадоў у ААТ “Дварэцкі льнозавод”) мужчына добрасумленна і адказна ставіўся да выканання працоўных функцый, не дапускаў парушэнняў дысцыпліны, за парушэнне правілаў аховы працы да дысцыплінарнай адказнасці не прыцягваўся, з’яўляўся членам прафсаюза. Прадстаўнік Галоўнага прававога інспектара працы Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК, які ўдзельнічаў у судовым пасяджэнні, патрабаванні ўдавы падтрымаў. З улікам усіх абставінаў справы, ступені віны пацярпелага судом прынята рашэнне абавязаць наймальніка зрабіць выплату сям’і загінулага работніка ў заяўленай суме, памер якой склаў 50 % ад прадугледжанай калектыўным дагаворам сумы кампенсацыі. Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

Святлана ЛАМАКА, вядучы спецыяліст суда Дзятлаўскага раёна

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago