Categories: Падзеі

Мы вельмі любім матулю

На свеце вельмі шмат матуляў, і ўсе яны розныя. Аднак ёсць і тое, што іх аб’ядноўвае, робіць падобнымі — гэта любоў, якую яны дораць нам, сваім дзецям. Калі прадаўжаць размову пра любоў, то і любоў да маці — адно з найбольш моцных пачуццяў, бо яно нараджаецца разам з намі, і яшчэ знаходзячыся ў матулі пад сэрцам, не пабачыўшы свету, мы ўжо любім яе.

Здаецца, што нашы сэрцы звязаны нябачнай нітачкай.

Кажуць, што на небе дзеці самі выбіраюць сабе бацькоў. Калі гэта так, то мы з братам Аляксандрам у сваім выбары не памыліліся. Імя нашай матулі — Лідзія Паўлаўна Сідорчык. Яна — цудоўная жанчына. Мы столькім ёй абавязаны. Яе сэрца не застаецца раўнадушным. Клапоцячыся пра мяне і брата, яна і нас навучыла любіць людзей, умець працаваць. Сваім прыкладам даказала, што ёсць у жыцці сапраўдныя дружба і вернасць, ёсць заслужанае шчасце, і ўсё гэта нараджаецца з любові да людзей.

У лютым спаўняецца 70 гадоў нашай маме Лідзіі Паўлаўне Сідорчык. Нарадзілася яна ў вёсцы Сачыўляны. Тут пайшла ў школу. Сям’я была дружная. Бацькі працавалі ў калгасе, а дзеці, падрастаючы, ва ўсім ім дапамагалі.

У старэйшыя класы наша мама штодзень хадзіла пешшу разам з равеснікамі за тры кіламетры ў школу суседняй вёскі Явар.

Скончыла школу і паехала ў горад Сцяпанцава, дзе працавала на тэкстыльнай фабрыцы і вучылася завочна ў тэхнікуме лёгкай прамысловасці. Аднак хутка прафесія ў яе памянялася: яна выйшла замуж, вярнулася ў родную вёску і ў Дзятлаве скончыла курсы прадаўцоў. Больш за 30 гадоў мама адпрацавала загадчыцай сельскага магазіна вёскі Сачыўляны. Гэтыя гады яна заўсёды ўспамінае з хваляваннем. Мясцовыя жыхары і цяпер памятаюць, якім адказным і добрасумленным работнікам была наша матуля.

Доўгі час мама не магла прыйсці ў сябе пасля смерці мужа. І ўсе мы цяжка перанеслі страту любімага таты і дзядулі. Як маглі падтрымлівалі маму. Толькі дзякуючы гэтаму яна не страціла цікавасць да жыцця, хоча ведаць усе раённыя навіны, пастаянна выпісвае і чытае раённую газету, не прапускае ніводнага прыезду «Выязной бібліятэкі». Матуля, колькі сябе памятаем, заўсёды любіла чытаць. І нам прывіла любоў да чытання. А яшчэ мама вельмі здорава чытала вершы, выразна, артыстычна, і нас так вучыла. Таму ўсе конкурсы чытачоў былі нашыя, ты памятаеш, мама?

А яшчэ наша мама любіць кветкі, пакаёвыя і вулічныя. Не шкадуе на іх вырошчванне ні сілаў, ні часу. Таксама яна вяжа нам шкарпэткі і рукавіцы, пляце рознакаляровыя дыванкі, прадзе пражу.

Ёсць у нашай сям’і святы, на якія мы абавязкова збіраемся ў бацькоўскім доме. Тут нас чакаюць смачная вячэра і маміна цёплая ўсмешка. У нашай мамачкі самыя добрыя вочы, а яе мудрыя парады неаднойчы дапамагалі нам у жыцці. На юбілей мы ўсе разам збяромся ў мамы і, вядома ж, будзем жадаць ёй здароўя, шчасця і дабрабыту на доўгія гады.

Дачка К. ГАЙДУК ад імя ўсіх родных

administrator

Recent Posts

З 8 па 14 чэрвеня ў Беларусі праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму

Мерапрыемства скіравана на забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, папярэджанне выпадкаў вытворчага траўматызму…

7 часов ago

Гарачая тэлефонная лінія

17 чэрвеня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама падпалкоўнік…

8 часов ago

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

22 часа ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

23 часа ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

23 часа ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

23 часа ago