Каманда “Патрыёт” сярэдняй школы №3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча стала пераможцай і ўзнагароджана дыпломам першай ступені ў абласным злёце пошукавых атрадаў “Мы – нашчадкі Перамогі”.
Ён арганізаваны Гродзенскай абласной арганізацыяй “Белая Русь” сумесна з абласным цэнтрам турызму і краязнаўства і прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Прыемным дадаткам сталі дыпломы другой ступені за ўсе этапы спаборніцтваў.
У састаў каманды ўвайшлі вучні 11-х класаў СтаніслаўЯкаўчык, Кацярына Роўба, Аляксандра Савань, Анастасія Янкевіч, Аляксандр Абрамчык, Глеб Мармыш.Васямнаццаць лепшых камандз усіх раёнаўвобласці ў Гродне прэзентавалі вынікі пошукавай дзейнасці. Конкурс складаўся з трох этапаў: візіткі, конкурсу даследчых работ з абавязковай абаронай і конкурсу распрацаваных экскурсійных маршрутаў па сваёй малой Радзіме.
Атрыманая перамога стала вынікам дзейнасці пошукавага атрада і сумеснай работы вучняў і педагогаў школы. На сваім прыкладзе маладыя людзі даказалі, што патрыётамі становяцца тыя, хто працуе над сабой, зберагае гістарычную памяць, любіць і паважае сваю Радзіму, дасягае высокіх вынікаў, якія становяцца агульным поспехам нашай краіны.
Алена САЎЧЫЦ,
Валянціна БЕЛАШЭВІЧ,
кіраўнікі пошукавага атрада
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…