Каманда “Патрыёт” сярэдняй школы №3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча стала пераможцай і ўзнагароджана дыпломам першай ступені ў абласным злёце пошукавых атрадаў “Мы – нашчадкі Перамогі”.

Ён арганізаваны Гродзенскай абласной арганізацыяй “Белая Русь” сумесна з абласным цэнтрам турызму і краязнаўства і прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Прыемным дадаткам сталі дыпломы другой ступені за ўсе этапы спаборніцтваў.

У састаў каманды ўвайшлі вучні 11-х класаў СтаніслаўЯкаўчык, Кацярына Роўба, Аляксандра Савань, Анастасія Янкевіч, Аляксандр Абрамчык, Глеб Мармыш.Васямнаццаць лепшых камандз усіх раёнаўвобласці ў Гродне прэзентавалі вынікі пошукавай дзейнасці. Конкурс складаўся з трох этапаў: візіткі, конкурсу даследчых работ з абавязковай абаронай і конкурсу распрацаваных экскурсійных маршрутаў па сваёй малой Радзіме.

Атрыманая перамога стала вынікам дзейнасці  пошукавага атрада і  сумеснай работы вучняў і педагогаў школы. На сваім прыкладзе маладыя людзі даказалі, што патрыётамі становяцца тыя, хто працуе над сабой, зберагае гістарычную памяць, любіць і паважае сваю Радзіму, дасягае высокіх вынікаў, якія  становяцца агульным поспехам нашай краіны.

Алена САЎЧЫЦ,
Валянціна БЕЛАШЭВІЧ,
кіраўнікі пошукавага атрада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации