Мы моцныя, калі адзіныя

Памяць аб мінулым і родная гісторыя – тое, што нас аб’ядноўвае.

У рамках святочных мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства ў Дзятлаве адбылася цырымонія ўскладання кветак да мемарыяла Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку. Аддаць даніну пашаны тым, хто вызваляў Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, прыйшлі прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, працоўных калектываў, прафсаюза, грамадскіх аб’яднанняў, школьнікі, дзятлаўчане.

Свята народнага адзінства прадоўжылася на гарадской плошчы – сімвалічна, што яна носіць назву 17 Верасня. Сюды жыхароў раёна заклікала грамадска-патрыятычная акцыя “Мы моцныя, калі адзіныя”. Адкрылася яна гукамі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які разам выканалі прысутныя, і ўзняццем Дзяржаўнага сцяга і сцяга горада Дзятлава. Гонар узняць іх выпаў начальніку раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргею Казушчыку і дырэктару Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Таццяне Ваніслаўчык, імёны якіх занесены на раённую Дошку гонару, а таксама навучэнцам сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча – чэмпіёнцы Беларусі па лёгкай атлетыцы, пераможцы рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў па гэтай дысцыпліне Вікторыі Яраш і ўдзельніку абласной спартакіяды школьнікаў, члену раённай каманды па шматбор’і “Абаронца Айчыны” Кірылу Калодку.

– Дзень народнага адзінства звяртае нас да лёсавызначальных падзей нашай краіны, – павіншаваў удзельнікаў акцыі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. – 17 верасня 1939 года быў пакладзены пачатак аб’яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміраванню адзінай беларускай нацыі. Нягледзячы на складанасці і боль стратаў у Вялікай Айчыннай вайне беларусы змаглі захаваць тое, што жыве ў сэрцах, што ніколі нельга аддаць. Набыўшы цэласнасць і непаўторнае аблічча ўтульнай, гасціннай краіны ў цэнтры Еўропы, аб’яднаная Беларусь стала месцам сілы для мільёнаў грамадзян. Мы, сучаснікі, удзячныя папярэднім пакаленням за Перамогу, за тое, што адстаялі права самастойна вызначаць свой шлях і пераўтварылі нашу краіну ў квітнеючы край. Мы маем унікальную магчымасць у міры і згодзе будаваць агульную будучыню на роднай зямлі. Нам ёсць чым ганарыцца і што берагчы. Дзякуй кожнаму з вас за тое, што сваёй працай робіце наш раён прыгожым і ўтульным, захоўваеце памяць продкаў, гадуеце дзяцей у любові да сваёй вялікай і малой Радзімы.         

– 17 верасня – важная памятная дата, якая стала сімвалам яднання беларускага народа, удзелу кожнага з нас у лёсе сваёй краіны, – зазначыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. – Беларуская гісторыя багатая на важныя падзеі і самабытную спадчыну, а гэта – надзейны падмурак для далейшага развіцця дзяржавы. Дзень народнага адзінства – даніна памяці сучаснага пакалення подзвігу продкаў, якія адстаялі права на мірнае жыццё і шчаслівую будучыню. У нас адна краіна, і мы адзіныя ў імкненні зберагчы мір і дабрабыт на роднай зямлі. Шчасця вам, радасці, працвітання!

Эстафету віншаванняў дзятлаўчан з адным з галоўных дзяржаўных святаў Беларусі прадоўжылі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель.

Святочны настрой, дух адзінства, пазітыў, мілагучныя песні і яркія музычныя кампазіцыі ўдзельнікам грамадска-патрыятычнай акцыі дарылі калектывы, прафесійныя артысты і маладыя выканаўцы Дзятлаўшчыны, а вядучыя ўрачыстасці Валерый Макарчык і Марына Лукіянец не стамляліся паўтараць фразу, якая стала не толькі назвай сустрэчы, але і лейтматывам дня: “Мы моцныя, калі адзіныя”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

19 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

21 час ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

21 час ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

2 дня ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

2 дня ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

2 дня ago