Фарсайт-сесія пад такой назвай прайшла да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Форум сабраў на адной пляцоўцы дэпутатаў вучнёўскай палаты моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў VII склікання і іх старэйшых лідараў – галоўнага спецыяліста раённага Савета дэпутатаў Алену Бічэль, каардынатара моладзевага парламента Ірыну Мішчанка, першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярыну Хілімончык.



У час сесіі юныя дэпутаты Дзятлаўшчыны падвялі вынікі дзейнасці моладзевага парламента за 2023-2024 гады, а затым па камісіях прынялі ўдзел у рабоце батл-агенцтва “Ствараем! Папулярызуем! Дзейнічаем!” па распрацоўцы планаў на 2025 год.


Вынікам стала абарона праектаў па напрамках: школьнае самакіраванне і падтрымка на Дзятлаўшчыне моладзевай палітыкі і ініцыятыў у сферы навукі, адукацыі, культуры; грамадская актыўнасць і патрыятычнае выхаванне; арганізацыя вольнага часу і папулярызацыя здаровага ладу жыцця; узаемадзеянне з грамадскімі аб’яднаннямі і валанцёрства.

Прыемным момантам форуму стала ўручэнне маладым дэпутатам і педагогам-арганізатарам сертыфікатаў за актыўны ўдзел у дзейнасці моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў.






Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее #молодежь