Мужчыны, дзятлаўчане, землякі,
Краіны роднай і дзяржавы гонар,
На вас трымаўся свет ва ўсе вякі,
Вы ў час нягод давалі абарону

Сям’і сваёй, паселішчу, зямлі,
Якая беларуса ўзгадавала,
Яны на вас аперціся маглі,
Калі навала цемрай навісала.

Прайшлі нягоды, мірна мы жывём
І працай славім родную краіну.
Сваёю сілай, мужнасцю сваёй
Яе трымаюць на плячах мужчыны.

І колькі б часу ўдаль ні адплыло,
Яны для нас падтрымкай застаюцца,
Грудзьмі закрыюць, перамогуць зло
І ў кар’еры вышыні даб’юцца.

Віншуем вас са святам, землякі,
Найлепшыя мужчыны ва ўсім свеце.
Здароўя, шчасця – поўныя мяхі!
І міру на ўсёй нашай планеце.

Алена АБРАМЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации