Моладзевыя навіны. Стартаваў конкурс “Я патрыёт сваёй краіны”

У студзені стартаваў рэспубліканскі конкурс “Я патрыёт сваёй краіны”, які ладзіцца ў рамках культурна-адукацыйнага патрыятычнага праекта “Цягнік Памяці”.

За час яго існавання навучэнцам-дзесяцікласнікам Дзятлаўскага  раёна штогод удавалася прайсці ўсе этапы адбору сярод аднагодкаў і адправіцца ў падарожжа на “Цягніку Памяці” па тэрыторыях Беларусі і Расіі з наведваннем мемарыялаў і знакавых мясцін, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны праходзілі важныя баі ці адбываліся падзеі, памяць аб якіх захоўваецца ў нашы дні.

Упершыню ўдзельніцай праекта стала Валерыя Шалесная (на той час навучэнка сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава), затым пераможцамі былі вучні сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Анастасія Шавель, а праз год – Станіслаў Якаўчык. Летась на ўсіх этапах конкурсных іспытаў “Я патрыёт сваёй краіны” ўдача спрыяла Аляксандры Якшук з Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, якая і стала пасажыркай “Цягніка Памяці”.

Па меры таго, як праект набірае папулярнасць, расце і канкурэнцыя ў конкурсе. Выпадковых школьнікаў, якім пашчасціла ажыццявіць вандроўку, няма. Усе ўдзельнікі праекта – лепшыя прадстаўнікі маладога пакалення, адукаваныя, крэатыўныя маладыя людзі, з лідарскімі здольнасцямі і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Сёлета на раённы этап конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” былі пададзены заяўкі з васьмі ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі нашага раёна. Умовы іспытаў засталіся ранейшымі: удзел у іх прымаюць навучэнцы 10-х класаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай, грамадскай, спартыўнай, валанцёрскай дзейнасці, лідары вучнёўскага самакіравання, члены моладзевых парламентаў, актывісты грамадскіх арганізацый, вучні ваенна-патрыятычных, кадэцкіх класаў, выхаванцы патрыятычных клубаў. У якасці конкурсных заданняў ім трэба падрыхтаваць партфоліа і візітоўку, напісаць тэматычнае эсэ “80 мірных гадоў”.

Падвядзенне вынікаў раённага этапу запланавана на 20 лютага 2026 года, таму ў канкурсантаў яшчэ дастаткова часу, каб прэзентаваць свае дасягненні і здзівіць членаў журы.

Пажадаем ім поспехаў, няхай у юбілейны год культурна-адукацыйнага праекта хто-небудзь з маладых дзятлаўчан зноў атрымае “білет” на “Цягнік Памяці”!

Іна ДЗЕДАВА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

О самых интересных сюжетах произведений во время Дня белорусской письменности рассказал Жук

Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…

5 часов ago

Пожар жилого дома в деревне Синевичи. Погиб человек

5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…

5 часов ago

В Гродно проходит XIII Сырный фестиваль «Сила родных традиций»

Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…

14 часов ago

Крок у свет ведаў праз бібліятэку

Пачатак верасня – час адкрыццяў, новых ведаў і шчырых усмешак. Менавіта ў гэтыя восеньскія дні…

17 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таццяна Луня: “Столькі Бог наканаваў мне пражыць”

У лёсе гэтай пажылой жанчыны, як у люстэрку, адбіліся ўсе нягоды XX стагоддзя: Вялікая Айчынная…

17 часов ago

Ведае ўчастковы. Пры якіх умовах можна стаць дружыннікам?

Пытанне: мой знаёмы хоча стаць дружыннікам? Куды для гэтага трэба звяртацца? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі…

19 часов ago